Вы тут

Сумная гісторыя ўзнікнення дзіцячай пляцоўкі


Жыццё чалавека падобна на бязмежны акіян: калі-нікалі знаходзіцца ў штылі, часцей жа па ім прабягаюць неспакойныя хвалі, а часам налятае шторм, які збівае з ног, выпрабоўвае на поўную моц. І нават людзі з моцным стрыжнем не заўсёды могуць вытрымаць.


Магчыма, пра герояў артыкула аўтар радкоў і не даведалася б, калі б не патрэба паехаць у вёску Яглевічы, што ў Івацэвіцкім раёне. На зваротнай дарозе галава міжволі павярнулася ў бок сядзібы па вуліцы Цэнтральнай, 34 — перад домам літаральна за некалькі месяцаў «вырасла» прыгожая дзіцячая пляцоўка.

Гаспадыня Любоў Анатолеўна Касніковіч даполвала кветкавыя клумбы. Яна і расказала, што ўсё гэтае «багацце» з'явілася дзякуючы рукам яе і мужа. Да пенсіі яна працавала ў ДЭУ-2, пакуль існавала арганізацыя, а муж — на льнозаводзе. І раптам жанчына замаўчала, пераадольваючы няпрошаныя слёзы. Паспрабаваўшы яе супакоіць, пачула сумную гісторыю.

— Мой унук Цімафей вельмі любіў маляваць, і ў яго прыгожа атрымлівалася. Хлопчык быў вельмі жыццярадасны, але раптам захварэў — анкалогія... Каб яго парадаваць і самой не звар'яцець, пачала займацца кветкамі, малявала і рыхтавала эскізы, трафарэты для фігурак, а муж выразаў. Паступова двор ператварыўся ў такі, які бачыце. А потым унука не стала... Яму было толькі 10 гадкоў! Я вельмі гаравала, не знаходзіла сабе месца. Здароўе пахіснулася, і фельчар мяне ўпэўніла, што трэба заняцца нейкай справай, работай, каб не злегчы. Я задумалася: сапраўды, у сына і так гора, дачка жыве далёка ад нас, так і інсульт здарыцца можа. І мы з мужам сталі далей упрыгожваць дзіцячую пляцоўку. Так і ратуемся... Хочацца дзетак радаваць, каб яны ніколі не хварэлі.

З году ў год дом Касніковічаў на свяце вёскі Яглевічы ўшаноўваецца як лепшы. І праезджыя людзі, і мясцовыя звяртаюць увагу на прыгожую, з душой створаную дзіцячую пляцоўку, якая атрымалася ў Касніковічаў, з задавальненнем бавяць тут час і мамы з дзецьмі. І здаецца, унук натхняе бабулю і дзядулю з нябёсаў, радуецца з імі і ўдзячны, што пра яго памятаюць.

Валянціна БОБРЫК, г. Івацэвічы

Фота Валерыя МІСКЕВІЧА

Загаловак у газеце: Для радасці, а не для смутку

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.