Мясцовы жыхар заўважыў, што з яго поля каля вёскі Камаровічы стала знікаць бульба. Невядомы ў цёмны час сутак некалькі разоў прыязджаў сюды і набіраў яе невялікімі аб'ёмамі. Каб устанавіць капальніка, пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
У поле зроку праваахоўнікаў трапіў 57-гадовы грамадзянін, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Пры правядзенні аператыўных мерапрыемстваў яго затрымалі прама на поле, калі ён у чарговы раз прыехаў выкопваць чужой бульбу. На сваім аўтамабілі зламыснік паспрабаваў вывезці амаль 300 кілаграмаў на суму 580 рублёў, аднак быў спынены міліцыянерамі. Па артыкуле за крадзеж распачата крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».