Вы тут

У Скідзелі нецвярозы хлопец атрымаў траўму пасля падзення з даху аўтамабіля


Учора ў Скідзелі 23-гадовы жыхар Гродзенскага раёна атрымаў траўму пасля падзення з даху аўтамабіля, паведамляюць у ДАІ УУС па Гродзенскай вобласці.


Папярэдне ўстаноўлена, што каля 15 гадзін ён пазнаёміўся з кампаніяй хлопцаў і стаў выпіваць з імі гарэлку. Праз прыкладна 2 гадзіны адзін з новых сяброў вырашыў пакатацца на аўтамабілі маркі "ВАЗ". 23-гадовы хлопец з яшчэ адным з кампаніі залезлі на дах аўто. У нейкі момант вадзіцель рэзка пачаў рух і "пасажыр" з даху ўпаў. Далей аўтамабіль пачаў здаваць заднім ходам і праехаў па ступні таго чалавека.

Што адбывалася далей, хлопец памятае дрэнна. Толькі ўказвае, што ў нейкі момант ён апынуўся каля школы, адкуль на таксі адправіўся ў Гродна да сястры. Па прыездзе ён адчуў моцны боль у вобласці спіны і далей звярнуўся ў "хуткую дапамогу". Там яму паставілі дыягназ "гематома паяснічна-красцовай вобласці і зрушэнне пазванкоў", пасля чаго шпіталізавалі.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Просьба да відавочцам і грамадзянам, якім што-небудзь вядома пра абставіны гэтага здарэння патэлефанаваць у ДАІ УУС па тэл 797545.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».