Вы тут

Прадпрымальнік з Віцебска недаплаціў падаткаў больш як на 98 тысяч беларускіх рублёў


Па дадзеных следства, 39-гадовы жыхар Віцебска, з'яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам у сферы аптовага гандлю прадуктамі харчавання, у перыяд часу са студзеня 2016 года па студзень 2019 года, ўхіляўся ад выплаты сум падатку на даданую вартасць і падаходнага падатку з фізічных асоб. Пра гэта паведамляюць ва УСК па Віцебскай вобласці.


Мужчына рэалізоўваў прадукты харчавання без таварасуправаджальных дакументаў, у наступным уносіў у падатковыя дэкларацыі заведама несапраўдныя звесткі, наўмысна прыніжаючы падатковую базу.

Дзяржаве нанесены ўрон на суму больш за 98 тысяч рублёў.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, шляхам наўмыснага заніжэння падатковай базы, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры). Падазраваны дапытаны, да яго ўжытая мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы. Следчымі канфіскавана дакументацыя і камп'ютарная тэхніка.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».