Вы тут

Кіроўца літоўскай кампаніі ездзіў п'яны ў Мінску па веладарожцы на аўтобусе


Супрацоўнікамі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі затрыманы 63-гадовы кіроўца аўтобуса за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, паведамляе ДАІ Мінска.


13 жніўня прыблізна ў 20 гадзін 45 хвілін 63-гадовы вадзіцель, кіруючы пасажырскім аўтобусам, які рухаўся па вул. Якубава ў напрамку вул. Ванеева, з'ехаў з праезнай часткі, выехаўшы на веладарожку, па якой працягнуў рух. Праехаўшы некаторую адлегласць, мужчына спыніў транспартны сродак і заснуў. Праз некаторы час на лінію 102 ГУУС Мінгарвыканкама патэлефанавалі відавочцы і паведамілі пра здарэнне.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі АДАІ Ленінскага РУУС г. Мінска пабудзілі кіроўцу, фізічны стан якога адразу выклікаў падазрэнне ў інспектараў. Медыцынскі агляд пацвердзіў стан алкагольнага ап'янення ў кіроўцы, канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 1,49 праміле.

У дачыненні да фігуранта складзена тры пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях супраць бяспекі дарожнага руху. Аўтобус дастаўлены на ахоўваемую аўтастаянку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».