Вы тут

Вучаніца аўташколы з Іванаўскага раёна скрала машыну аднавяскоўца


Сышчыкамі Іванаўскага РАУС раскрыты крадзеж. У дзяжурную частку паступіла заява ад жыхара вёскі Ляскавічы аб крадзежы яго аўтамабіля. Як патлумачыў мужчына, вечарам ён паставіў свой транспартны сродак у двары дома, а раніцай знайшоў яго ўздоўж праезнай часткі, гаворыцца на сайце УУС Брэсцкага аблвыканкама.


У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што крадзеж здзейсніла 19-гадовая аднавяскоўца пацярпелага.

Каля двух гадзін ночы ўвагу дзяўчыны прыцягнула машына, якая стаіць у двары, і, вырашыўшы адпрацоўваць навыкі ваджэння (навучаецца ў аўташколе Кобрына), з дапамогай адвёрткі адкрыла вадзіцельскія дзверы, завяла рухавік і паехала катацца. Раніцай паспрабавала вярнуць аўтамабіль на месца, але нешта пайшло не так, і ёй давялося кінуць іншамарку ўздоўж дарогі, не загнаўшы яе ў двор.

Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 214 КК Рэспублікі Беларусь («Крадзеж транспартнага сродку»), падазраваная затрымана ў парадку артыкула 108 КПК Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».