Вы тут

Жыхар Мінска краў грошы з сім-картак мабільных тэлефонаў


У Мінску Ленінскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца незвычайная крымінальная справа: малады чалавек абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі.


Па даных следства, на працягу некалькіх месяцаў 2019 года хлопец знаёміўся з падлеткамі і, прапаноўваючы ім крыху зарабіць, прасіў скарыстацца іх сім-картамі. Ён расказваў хлопцам, што выйграў у казіно буйную суму грошай і вывесці іх можа толькі па 100 рублёў праз сім-карты аднаго з сотавых аператараў краіны.

На самай справе, калі малады чалавек устаўляў сім-карту ў свой тэлефон, ён з дапамогай спецыялізаванай праграмы і раней створаных віртуальных банкаўскіх картак накіроўваў грашовыя сродкі, атрыманыя ў аператара сувязі ў якасці пазыкі, на розныя банкаўскія карты, пасля чаго пераводзіў у наяўныя. Падлеткам ён даваў 5 рублёў у выглядзе ўзнагароджання за карыстанне сім-картай.

Пацярпелыя сталі звяртацца ў міліцыю праз месяц, калі ім на мабільныя тэлефоны прыйшлі смс-абвесткі аб аплаце ўзятай раней пазыкі. У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі выяўлены і затрыманы падазраваны. З моманту прад'яўлення абвінавачвання малады чалавек знаходзіцца пад вартай.

На гэты момант ад яго дзеянняў пацярпелі 10 грамадзян. Проціпраўным спосабам абвінавачанаму ўдалося завалодаць 1 тысячай рублёў. Хоць, як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па горадзе Мінску Кацярына Гарлінская, у следчых ёсць падставы лічыць, што фактаў проціпраўнай дзейнасці юнака можа быць і значна больш.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Чужы тэлефон як сродак нажывы

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.