Вы тут

Зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі на 1 жніўня склала 0,3%


Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 жніўня склаў 0,3%, знізіўшыся ў параўнанні з паказчыкам гадавой даўнасці на 0,1 адсоткавага пункта, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Пры гэтым у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях гэты паказчык склаў 0,4%, Гомельскай - 0,3%, Мінскай - 0,2%, Мінску - 0,1%.

На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 жніўня стаялі 12 тыс. чалавек, што на 27,6% менш, чым на тую ж дату у 2018 годзе (16,6 тыс.).

Наймальнікі прапануюць 90,5 тыс. свабодных працоўных месцаў, што на 17,6% больш, чым год таму (77 тыс.).

Попыт на рабочыя прафесіі вышэйшы за іншыя - 64,5% ад агульнай колькасці вакансій.

Выбар рэдакцыі

Культура

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

На рахунку рэжысёра і мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна больш за семдзесят спектакляў, і па некаторыя з іх хоць зараз ідзі на вуліцу Энгельса. 

Грамадства

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Аказваецца, у нашых вёсках амаль да другой паловы ХХ стагоддзя не мелі звычкі нарыхтоўваць яго, не ведалі, як варыцца.