Вы тут

Правілы для бацькоў першакласніка


Яшчэ некалькі шчаслівых вольных тыдняў — і тысячы дзяцей зноў сядуць за парты. Сярод іх — 115 тысяч першакласнікаў, для якіх гэты год у школе — час адаптацыі і няпростых выпрабаванняў. Мы пастараліся сфармуляваць некалькі правілаў, якія павінны ведаць і выконваць усе бацькі, каб захаваць здароўе дзіцяці. Дапамагла ў гэтым урач-педыятр, загадчык 3-га педыятрычнага аддзялення 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Людміла Кіпцэвіч.


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

— Пачатак навучання ў школе — гэта вялікія нагрузкі: псіхалагічныя, інтэлектуальныя, функцыянальныя і фізічныя. За іх арганізм дзіцяці плаціць часам самай высокай цаной — здароўем, а мы, дарослыя, не заўсёды гэта ўсведамляем, — нагадвае Людміла Іванаўна.

Правіла 1

Ніколі не адпраўляйце дзіця адначасова ў першы клас і ў пэўную секцыю ці гурток. Сам пачатак школьнага жыцця лічыцца цяжкім стрэсам для 6—7 гадовых дзяцей. Калі малое не будзе мець магчымасці гуляць, адпачываць, рабіць дамашнія заданні без спешкі, то ў яго могуць узнікнуць праблемы са здароўем, можа нават пачацца неўроз.

Таму калі заняткі музыкай ці спортам здаюцца вам неад'емнай часткай выхавання вашага дзіцяці, пачніце вадзіць яго туды за год да пачатку вучобы ці з другога класа.

Правіла 2

Памятайце, што дзіця можа канцэнтраваць увагу не больш за 10—15 хвілін. Таму калі вы будзеце з ім займацца, праз кожныя 10—15 хвілін рабіце перапынак і давайце малому фізічную разрадку. Можаце проста папрасіць яго паскакаць на месцы, пабегаць ці патанцаваць пад музыку.

Правіла 3

Больш за ўсё на свеце падчас першага навучальнага года ваша дзіця мае патрэбу ў падтрымцы. Яно не толькі фарміруе свае стасункі з аднакласнікамі і настаўнікамі, але і ўпершыню разумее, што з ім самім хтосьці хоча сябраваць, а хтосьці — не. Менавіта ў гэты час у малога складваецца свой уласны погляд на сябе. І калі вы хочаце, каб з яго вырас спакойны і ўпэўнены ў сабе чалавек, абавязкова хваліце яго, падтрымлівайце, не сварыцеся за памылкі і бруд у сшытку. Усё гэта дробязі ў параўнанні з тым, што ад бясконцых папрокаў і пакаранняў ваша дзіця страціць веру ў сябе.

І яшчэ некалькі парад

  • Паказвайце дзіцяці, што яго любяць такім, якое яно ёсць, а не за яго дасягненні.
  • Нельга ніколі (нават са злосці) казаць дзіцяці, што яно горшае за ўсіх.
  • Вучыце дзіця свабодна і нязмушана кантактаваць не толькі са сваімі равеснікамі, але і з дарослымі.
  • Не саромейцеся падкрэсліваць, што вы ім ганарыцеся.
  • Будзьце шчырыя ў ацэнцы сваіх пачуццяў да дзіцяці.
  • Ацэньвайце толькі ўчынкі, а не само дзіця.
  • Не імкніцеся дасягнуць поспеху сілай. Прымус — найгоршы варыянт духоўнага выхавання. Ён стварае ў сям'і атмасферу разбурэння асобы дзіцяці.
  • Прызнавайце права дзіцяці на памылкі.
  • Памятайце пра дзіцячы «банк» шчаслівых успамінаў.
  • Ведайце, што дзіця ставіцца да сябе так, як да яго ставяцца дарослыя.

І ўвогуле хоць калі-нікалі стаўце сябе на месца свайго дзіцяці, і тады будзе больш зразумела, як сябе з ім паводзіць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».