Вы тут

Шалёны янот пакусаў жыхарку Белаазёрска


Шалёны янот пакусаў жыхарку Белаазёрска, паведаміў БЕЛТА намеснік галоўнага ўрача Івацэвіцкай раённай ветэрынарнай станцыі Аляксандр Халадовіч. Жывёлу на райветстанцыю 6 жніўня прывезлі жыхары Белаазёрска - мужчына 1989 года нараджэння і дзяўчына 1995 года нараджэння.


З іх слоў, яны выявілі янота, які сядзеў каля дарогі, на ўчастку трасы М1, ад'ехаўшы ад Івацэвічаў ў бок Бярозы не больш 8 км. Пара спынілася, каб аднесці жывёлу ў лес. Аднак янот пайшоў за сваімі "збавіцелямі".

Тады маладыя людзі вырашылі паказаць яго ветэрынарам. Па дарозе жывёла пакусала дзяўчыну. Янота пакінулі на станцыі для назірання. Раніцай наступнага дня жывёла памерла, яе біялагічны матэрыял даставілі ў абласную ветлабараторыю на даследаванне. Адтуль прыйшло заключэнне: жывёла хварэла на шаленства.

Дзяўчыну і яе спадарожніка, які таксама кантактаваў з хворым янотам, шпіталізавалі ў Белаазёрскую гарадскую бальніцу. Там ім правялі неадкладныя медыцынскія маніпуляцыі і прызначылі курс прышчэпак.

Зараз пацярпелыя знаходзяцца на амбулаторным лячэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».