Вы тут

Бацькі думалі, што сын - бармэн, а ён здаваў у ламбард чужую маёмасць


У Маладзечанскі РАУС звярнулася 44-гадовая гараджанка, якая паведаміла аб знікненні ювелірных вырабаў. Залатыя ўпрыгажэнні ляжалі ў скрыначцы ў кватэры. Выкрадзенае заяўніца ацаніла ў 800 рублёў.


Праваахоўнікі сталі разбірацца ў дэталях таго, што здарылася. Як высветлілася, на днях у кватэры гасцяваў 22-гадовы прыяцель сына. Нібыта палаяўшыся з бацькамі, таварыш застаўся начаваць. А на раніцу ў кватэры не аказалася ні самога госця, ні ювелірных вырабаў.

Практычна адначасова ў міліцыю паступіла яшчэ дзве заявы. 40-гадовая мясцовая жыхарка распавяла, што з кватэры зніклі залатыя ўпрыгажэнні і бытавая тэхніка (два тэлевізары, ноўтбук, электронная кніга) на агульную суму звыш 3300 рублёў. Па яе словах, рэчы “знікалі” паступова, таму гаспадыня не адразу заўважыла іх адсутнасць. Першым трывогу забіў сын жанчыны. У другім выпадку з кватэры былі выкрадзены толькі наручны гадзіннік коштам 300 рублёў.

Аператыўнікі ўстанавілі, што ва ўсіх гісторыях фігуруе адзін і той жа малады чалавек. Маладзечанец распавядаў сябрам і іх блізкім пра не свае адносіны з бацькамі, якія быццам бы не склаліся Карыстаючыся даверлівасцю людзей, хітрун заставаўся пажыць у прыяцеляў - у каго дзень-два, у каго і месяц. І краў і здаваў у ламбард чужую маёмасць. Атрыманыя грошы фігурант марнаваў на асабістыя патрэбы і стаўкі ў букмекерскай канторы.

Па такой схеме хлопец дзейнічаў даволі доўгі час, верагодна, з разлікам, што прыяцелі не стануць заяўляць на яго ў міліцыю. У дачыненні да зламысніка распачатыя крымінальныя справы па артыкуле “Крадзеж”. Выкрадзеную маёмасць праваахоўнікі канфіскавалі ў гарадскіх ламбардах, самога зламысніка затрымалі.

Таксама аператыўнікі высветлілі, што ў якасці яшчэ аднаго “заробку” ён браў напракат электраінструменты, гульнявыя прыстаўкі, веласіпеды і таксама здаваў іх у ламбард. У той жа час яго бацькі былі ўпэўненыя, што сын працуе ў сталіцы бармэнам і шмат зарабляе. Аб махінацыях прадпрымальнага сына даведаліся пасля таго, як да іх сталі звяртацца прадстаўнікі пракатных фірмаў. Яны паведамілі, што кліент не вярнуў ва ўстаноўлены тэрмін арандаваныя рэчы і не выходзіць на сувязь.

Па гэтых фактах, а такіх ужо не менш за пяць, у дзеяннях фігуранта праваахоўнікі ўгледжваюць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага крымінальным артыкулам “Прысваенне альбо растрата”.

Дарэчы, па інфармацыі Маладзечанскага РАУС, раней малады чалавек не фігураваў у крымінальных зводках, не прыцягваўся і да адміністрацыйнай адказнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Цяпер, калi пасля вайны мiнула столькi гадоў, каштоўнасць аповеду яе жывых сведак толькi павышаецца. 

Грамадства

«Калi трапiў у бальнiцу i ўбачыў, колькi там людзей, адразу ж адкрываюцца вочы»

«Калi трапiў у бальнiцу i ўбачыў, колькi там людзей, адразу ж адкрываюцца вочы»

Размова з загадчыцай трэцяга iнфекцыйнага аддзялення Бабруйскай цэнтральнай бальнiцы.

Грамадства

Маніторынг медустаноў працягваецца

Маніторынг медустаноў працягваецца

Увесь красавік і май спецыялісты наведвалі абласныя і раённыя бальніцы.