Вы тут

У Беларусі будзе створаны цэнтр мініінвазіўнай эндаскапічнай хірургіі


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана, паведамляе БЕЛТА.


Фота БЕЛТА

Кіраўнік спраў далажыў у цэлым аб выкананні даручэнняў Прэзідэнта, у тым ліку аб будаўніцтве прадпрыемства па выпуску пластыкавых лыж. Праца па яго стварэнні ідзе ў планавым парадку, запуск намечаны на кастрычнік.

Кіраўнік дзяржавы таксама праінфармаваны аб ходзе выканання даручэнняў, якія былі дадзены раней па будаўнічай тэматыцы. У прыватнасці, завершаны шэраг аб'ектаў, і яны ўжо ўведзены ў эксплуатацыю.

Акрамя таго, на сустрэчы было абмеркавана пытанне аб магчымасці фінансавай структуры УД: стаіць задача стварыць адпаведныя фінансавыя інструменты, якія дазволяць больш эфектыўна працаваць сістэме Кіраўніцтва справамі.

Гаворка ішла таксама аб стварэнні сучаснага цэнтра мініінвазіўнай эндаскапічнай хірургіі на базе Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра. Як плануецца, гэтая ўстанова прапануе пацыентам новыя медыцынскія тэхналогіі сусветнага ўзроўню. Гэта датычыцца лячэння захворванняў пазваночніка, уралагічнага характару і складаных выпадкаў лор-захворванняў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

Выбары прайшлі ў прыўзнятай атмасферы, дастойна і з яркімі выступленнямі.

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.

Грамадства

Як застацца людзьмі пасля разводу

Як застацца людзьмі пасля разводу

Можа дапамагчы медыятар.