Вы тут

Залатагорскі фестываль святога Роха пройдзе ў Мінску 17 жніўня


Залатагорскі фестываль святога Роха пройдзе 17 жніўня на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) у Мінску, паведамляе БЕЛТА.


Касцёл на Залатой Горцы. Фота Дзмітрыя Суганяева.

"Урачыстасць святога Роха - гэта наш прастольнае свята. Гэта штогадовае мерапрыемства, якое традыцыйна адзначаецца 16 жніўня. Але паколькі ў гэтым годзе фестываль таксама прымеркаваны да 155-годдзя асвячэння касцёла, мы перанеслі святкаванне на суботу. Хочам, каб максімальная колькасць мінчан і гасцей сталіцы маглі яго наведаць і ўшанаваць памяць святога Роха, вядомага як абаронца ад чумы", - распавёў Юры Санько.

Паводле яго слоў, фестываль пачнецца з малітвы перад фігурай святога, а затым на тэрыторыі храма пройдзе ўрачыстае набажэнства. "Пасля мы запросім усіх на пачастунак, для гэтага будзе працаваць палявая кухня. Акрамя таго, запланавана канцэртная праграма з удзелам парафіяльнай моладзі", - адзначыў настаяцель касцёла.

Юрый Санько запрасіў удзельнікаў фестывалю наведаць дэндрапарк на Залатой Горцы. Зараз завяршаецца добраўпарадкаванне яго першай часткі. Як паведамлялася, восенню 2017 года пад прыходам была замацаваная для добраўпарадкавання і санітарнага ўтрымання тэрыторыя былых Залатагорскіх могілак, якая доўгі час пуставала і нікім не выкарыстоўвалася. Пазней быў распрацаваны праект будучага парку, які зараз рэалізуюцца разам з парафіянамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».