Вы тут

Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на аўторак


Пробліск цяпла, якое завітала да нас у панядзелак, акажацца кароткім. Ужо сёння надвор'е істотна зменіцца. Пойдуць дажджы, якія зацягнуцца ледзь не да канца тыдня. Падрабязней пра сінаптычную абстаноўку расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Аўторак выдасца багатым на непагадзь. Аб'яўлена штармавое папярэджанне. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Месцамі дажджы пяройдуць у моцныя ліўні. Па паўднёвым усходзе чакаецца нават град. Усё гэта нам забяспечаць актыўныя і кантрасныя франтальныя раздзелы, якія будуць перамяшчацца цераз нашу тэрыторыю з боку паўднёва-заходняй Еўропы. Пры гэтым удзень будзе ад 19 да 25 цяпла, а па Гомельшчыне паветра прагрэецца да 26—32 са знакам «плюс».

У сераду надвор'е істотна не зменіцца. Па-ранейшаму будуць ісці дажджы, месцамі моцныя і з навальніцамі. Па ўсходзе да таго ж узмоцніцца вецер з парывамі да 15—20 метраў за секунду. І пахаладае. Уначы будзе ўжо ад 10 да 17 градусаў, а ўдзень — ад 16 да 23. Цёплае надвор'е, аднак, не пакіне да канца Гомельшчыну — там месцамі можа быць і 24—29 вышэй за нуль.

Дажджы на большай частцы тэрыторыі Беларусі захаваюцца і ў ноч на чацвер, а па Віцебшчыне яны чакаюцца даволі інтэнсіўныя. Удзень жа франтальныя раздзелы нарэшце сыдуць на ўсход. Неба расчысціцца ад аблокаў, але істотна паветра сонца не прагрэе. Калі ўначы чакаецца ад 8 да 15 градусаў цяпла, то ўдзень — ранейшыя 17—23.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Даставайце парасоны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».