Вы тут

Складаныя ўмовы надвор'я значна тармозяць працэс уборкі збожжавых культур


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоля Хацько аб ходзе ўборкі ўраджаю, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


Як было адзначана, працаваць аграрыям даводзіцца ў складаных умовах надвор'я, што, вядома, значна тармозіць працэс уборкі збожжавых культур. Тым не менш у цэлым па краіне цяпер на палях застаецца каля 20 працэнтаў ураджаю, намалочана больш за 5,5 мільёна тон збожжа.

Па стане на 12 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны больш чым з 1,7 мільёна гектараў, што складае 79,8 працэнта ад запланаванага. Сярэдняя ўраджайнасць — 32 ц/га (у 2018 годзе — 27 ц/га). План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу складае 815 тысяч тон. На 12 жніўня заданне выканана на 76,1 працэнта (620 тысяч тон).

Адносна карціны па рэгіёнах Прэзідэнту было даложана, што асабліва цяжкая сітуацыя на сённяшні дзень у Магілёўскай, на поўначы Мінскай і ў Віцебскай абласцях. І ў цэлым па краіне ўмовы жніва застаюцца вельмі няпростымі.

Улічваючы абставіны, Прэзідэнт трымае ход уборкі ўраджаю на пастаянным асабістым кантролі, а профільнаму міністру было даручана мабілізаваць усе сілы і зрабіць усё магчымае для таго, каб з плошчаў, што засталіся, ураджай быў убраны з мінімальнымі стратамі.

Загаловак у газеце: У няпростых умовах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».