Вы тут

На Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы беларускія школьнікі заваявалі 4 медалі


Спаборніцтвы праходзілі ў Баку. Удзел у іх прынялі 327 удзельнікаў з 87 краін свету.


Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы (англ. International Olympiad in Informatics, IOI) - найбольш прэстыжныя інтэлектуальныя спаборніцтвы школьнікаў у праграмаванні,. Яны  праводзяцца пачынаючы з 1989 года.

Згодна з правіламі, навучэнцы спаборнічаюць у індывідуальным заліку.  Ад кожнай краіны могуць быць прадстаўлены не больш за чатыры ўдзельнікі. Алімпіяда праходзіць у два туры. У кожным з іх навучэнцы вырашаюць па тры задачы з выкарыстаннем некалькіх моў праграмавання. На выкананне заданняў адводзіцца пяць гадзін штодня.

Беларуская зборная складалася з чатырох удзельнікаў — пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Інфарматыка”.  Усе вярнуліся дамоў з узнагародамі. Сярэбраныя медалі ў Баку заваявалі Яраслаў Барысаў (навучэнец X класа гімназіі №8 г. Віцебска) і Процкі Сяргей (навучэнец X класа Ліцэя БДУ). Бронзавых медалёў удастоены Аляксей Філіновіч (выпускнік сярэдняй школы №2 г. Лунінца) і Кірыл Шырма  (выпускнік гімназіі №1 г. Брэста).

Каманду рыхтавалі да міжнароднай алімпіяды старшы выкладчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі БДУ Аляксандр Буслаўскі і старшы выкладчык кафедры вылічальнай матэматыкі Белдзяржуніверсітэта Аляксей Толсцікаў.

А напярэдадні стала вядома, што на Міжнароднай алімпіядзе па астраноміі і астрафізіцы ў Венгрыі выпускніца Ліцэя БДУ Міраслава Булгакава заваявала бронзавы медаль.

Спаборніцтвы складаюцца з трох тураў: тэарэтычнага, аналізу дадзеных, а таксама назіральнага, прычым апошні тур уключае назіранні няўзброеным вокам, з дапамогай тэлескопа, а таксама выпрабаванні ў планетарыі. Туры праводзяцца на працягу некалькіх дзён, час выканання заданняў — ад 45 хвілін да 5 гадзін. У 13-й Міжнароднай алімпіядзе па астраноміі і астрафізіцы ўзялі ўдзел 260 прадстаўнікоў з 47 краін свету. Акрамя ўзнагароды  Міраславы на рахунку нашай зборнай яшчэ два пахвальныя водгукі — у Андрэя Цімафеева, выпускніка гомельскай сярэдняй школы № 2 і Сяргея Гамельскага, выпускніка жодзінскай гімназіі № 1. Акрамя таго Сяргей Гамельскі заваяваў бронзавы медаль у камандных спаборніцтвах, для ўдзелу ў якіх аб’ядноўвацца прадстаўнікі розных краін.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.