Вы тут

Лукашэнка: Трэба больш глыбока займацца распрацоўкай і стварэннем лекавых сродкаў


Прэзідэнт прыняў з дакладам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка.


Ад моманту назначэння Уладзіміра Караніка на пасаду міністра аховы здароўя прайшло крыху больш за два месяцы. Тады на «кадравай» сустрэчы Прэзідэнт даў даручэнні, сярод  якіх была пастаўлена задача выкараніць карупцыйны складнік у галіне, вырашыць праблемы з абсталяваннем і эфектыўней заняцца імпартазамяшчэннем фармпрэпаратаў. Пра тое, наколькі паспяхова ідзе праца па ўдасканаленню сістэмы, Уладзімір Каранік расказаў Аляксандру Лукашэнку.

Найбольш актуальнымі, на словах кіраўніка дзяржавы, для яго асабіста і грамадскасці з'яўляюцца пытанні закупак медыцынскага абсталявання і цэнаўтварэння. Прэзідэнт упэўнены, што медыкі набываюць прыборы вядучых фірм, таму якасць ( у адрозненне ад цаны) абсталявання не выклікае пытанняў.  «І самае галоўнае — гэта ўстанаўленне той цаны, якая ёсць на сусветных рынках і праца без пасрэднікаў. Натуральна, што пасярэднікі  да 30 працэнтаў, а тое і больш, павялічваюць цэны на абсталяванне. Тое ж самае тычыцца і лекавых сродкаў, лекаў, прэпаратаў, субстанцый і гэтак далей», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што Уладзімір Каранік добра ведае «хваробы» і болевыя кропкі  нашай сістэмы аховы здароўя, і ў дачыненні да іх трэба прыняць сур'ёзныя намаганіі. «Цягнуць нельга», — акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што на закупку замежных лекаў краіна траціць паўмільярда долараў. «Недапушчальна шмат. Тым больш мы можам ствараць свае лекі», — сказаў кіраўнік краіны.

Задача для спецыялістаў — рэалізаваць імпартазамяшчэнне да 50 працэнтаў лекавых сродкаў —  здзейснена. А сёння, па меркаванню  Аляксандра Лукашэнкі,  увагу трэба звярнуць на субстанцыі: «Трэба больш глыбока займацца распрацоўкай і стварэннем лекавых сродкаў».

Яшчэ адно пытанне, якое закранулі на сустрэчы, — удасканаленне медыцынскай сістэмы. За часы існавання яна зарэкамендавала сябе, але трэба імкнуцца і да новаўвядзенняў.


Пасля размовы з Аляксандрам Лукашэнкам міністр аховы здароўя паведаміў журналістам аб асноўных новаўвядзеннях і планах па ўдасканаленні галіны.

Паглыблены маркетынг, выключэнне неабаснаванага пасярэдніцтва, праца з вытворцамі

Такімі метадамі спецыялісты вырашаюць праблему высокіх цэн пры закупцы абсталяваня і запасных частак. «Па некаторых пазіцыях па дарагім абсталяванні цана знізілася з 26 да 54 працэнтаў. Па некаторых запасных частках зніжэнне цаны яшчэ больш адчувальнае», — расказаў міністр аховы здароўя.

Рэмантуецца і ўводзіцца ў экплуатацыю больш абсталявання, чым выходзіць са строю. Тэрміны рамонту абсталявання скарачаюцца амаль у два разы. Доўгія тэрміны рамонту выклікалі нараканні грамадзян і звышнарматыўную нагрузку на працуючыя прылады. «Зараз па меры аднаўленне таго абсталявання, якое выходзіла са строю, пачынаюцца праблемы ў таго абсталявання, якое працавала больш за свае магчымасці, — паведаміў Уладзімір Каранік. — Праца актывізавалася, і апошнія тры тыдні мы ацэньваем станоўча, што ўпершыню мы рэмантуем і ўводзім у эксплуатацыю абсталявання больш, чым яно выходзіць са строю. І мы плануем , мабыць, за жнівень — пачатак верасня пытанні аднаўлення працаздольнасці ўсяго абсталявання вырашыць. І тыя апараты, якія эксплуатуюцца больш за 10 год і іх рамонт эканамічна немэтазгодны, будуць заменены на новыя».

Сёння пяць камп’ютарных тамографаў ужо знаходзяцца ў працэдуры пастаўкі.

Па праекце новага закона рэгістрацыя некаторых замежных прэпаратаў будзе займаць 35 дзён і каштаваць 120 базавых

Гэта зробіць больш простай схему рэгістрацыі лекаў, якія не выпускаюцца ў нашай рэспубліцы і маюць міжнародныя сертыфікаты якасці. Па словах міністра, гэта забяспечыць здаровую канкурэнцыю на рынку і будзе стымуляваць развіццё айчыннай фармгаліны.

«Многія дастаткова буйныя кампаніі будуць разумець, што мэтазгодна не займацца пастаўкамі прэпаратаў ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, а асвоіць вытворчасць тут і ажыццявіць трансфер тэхналогій, каб мець перавагу за кошт меншых выдаткаў», — патлумачыў Уладзімір Каранік.

Абмяркоўваецца пытанне стварэння дзяржфармнагляду

Структура будзе назіраць за якасцю замежных і айчынных прэпаратаў, якія выпускаюцца на рынку. «Усе скажуць, стварылі яшчэ адну структуру, раздулі штат. Гэта ў рамках ужо існуючай структуры за кошт пераразмеркавання паўнамоцтваў», — канстатаваў кіраўнік ведамства.

Стануць больш жорсткімі патрабаванні да складоў і ўмоў захавання лекаў.

З’явілася магчымасць стварэння міжраённых і міжрэгіянальных цэнтраў спецыялізаванай дапамогі 

Такія бальніцы будуць валодаць і магнітна-рэзананснымі, і камп'ютарнымі тамографамі, і ангіяграфіяй, каб жыхары рэгіёнаў атрымлівалі дапамогу згодна са стандартамі якасці, даступнымі толькі ў абласных і рэспубліканскіх цэнтрах.

Надзеляць увагу кадраваму забяспячэнню раённых бальніц, выбудоўванню лагістыкі дастаўкі пацыентаў у такія цэнтры. Ужо павялічаны нарматыў забяспечанасці брыгадамі хуткай дапамогі насельніцтва, якое пражывае ў раёнах, аддленых ад цэнтраў.

«Я думаю, гэта праца будзе працягнута для таго, каб мы стварылі лагістыку, што дзе б не знаходзіўся наш пацыент, у выпадку якой-небудзь сур’ёзнай, пагражаючый жыццю сітуацыі было захавана правіла «залатой гадзіны» (на працягу гадзіны ён можа быць дастаўлены ў клініку, якая валодае ўсімі магчымасцямі для аказання дапамогі на сучасным узроўні)», — акцэнтаваў увагу міністр. 

Інфармацыйныя тэхналогіі дапамогуць кантраляваць працэсы закупак

Па словах міністра, цэнтралізацыя закупак актуальна не заўсёды. Напрыклад, некаторыя пазіцыя для штодзённай працы клінік трэба аддаць для самастойных закупак медыцынскім установам. 

«Мы зараз сумесна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій абмяркоўваем стварэнне платформы, якая будзе аналізаваць гэтыя вялікія аб’ёмы дазеных з элементамі штучнага інтэлекту ў аўтаматычным рэжыме і выяўляць тыя аднатыпныя пазіцыі, якія рознымі бальніцамі закупаюцца па рознай цане», — анансаваў новаўвядзенне Уладзімір Каранік.

Падрыхтаваны змяненні і ў рэгістрацыю вырабаў медназначэння. 

Карыстальнікі сацсеткі дапамаглі ў падрыхтоўцы дапаўненняў у базу рэгістрацыі гранічных цэн на лекі 

З дапамогай карыстальнікаў сацсетак прааналізаваны прэпараты, якія найбольш часта сустракаюцца, і зараз ведамствам рыхтуюцца адпаведныя дапаўненні ў нарматыўную базу рэгістрацыі гранічных цэн на лекі. Такую інфармацыю перададуць ў МАРГ, які вывучыць сітуацыю на суседніх рынках і зарэгіструе гранічную цану.

Па словах Уладзіміра Караніка, гэта не прывядзе да скарачэнне паставак лекаў — «Белфармацыя» пачынае напрамую заключаць кантракты з вытворцамі. «Калі гэтыя прэпараты знікнуць у камерцыйных аптэках, яны з'явяцца па адпаведнай цане ў дзяржаўных», — адзначыў міністр.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.