Вы тут

27 мільёнаў вадзіцеляў


У Паднябеснай больш за 19 тысяч аўташкол. 


У Кітаі налічвалася больш за 19 тысяч аўташкол, у якіх ваджэнню штогод навучалася больш за 27 млн. чалавек, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн«.

Па дадзеных Міністэрства транспарту КНР, цяпер у Кітаі налічваецца каля аднаго мільёна інструктараў па ваджэнню і больш за 780 тыс. вучэбных машын. «Прычыны дарожна-транспартных здарэнняў складаныя, сярод іх значнае месца займае чалавечы фактар», — сказаў Янь Вэньхуэй, генеральны дырэктар аўташколы Beijing Eastern Pioneer.

Дадзеныя паказалі, што да канца 2018 года колькасць механічных транспартных сродкаў у Кітаі дасягнула 327 млн адзінак, у тым ліку колькасць невялікіх пасажырскіх транспартных сродкаў ўпершыню перавысіла 200 млн адзінак. Колькасць вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў склала 409 млн чалавек, прычым за апошнія пяць гадоў штогадовы прырост склаў больш за 30 млн чалавек.</p>

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».