Вы тут

Індустрыя для школьнікаў


Замежныя інвестары актыўна асвойваюць кітайскі рынак адукацыі.


Дзякуючы імкліваму росту попыту на пазашкольныя заняткі, сфера адукацыі ў Кітаі становіцца аб’ектам для інвестыцый, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн«.

Партнёр кансалтынгавай кампаніі L.E.K. Анип Шарма (Anip Sharma) сказаў: «Бацькі жывуць сціпла, але не эканомяць на адукацыі дзяцей». Паводле паведамленняў СМІ, у 1993 годзе Кітай апублікаваў «Праграму рэфармавання і развіцця адукацыі», адкрыўшы індустрыю адукацыі для прыватных інвестараў. У наступныя 10 гадоў велізарная колькасць замежных дзеячаў індустрыі выйшлі на гэты рынак. Паводле дадзеных міжнароднай кампаніі Deloitte, з 2010 па 2017 гады колькасць міжнародных школ і прыватных навучальных установаў павялічылася ў два разы, склаўшы 734.

Услед за эканамічным ростам жыццё насельніцтва палепшылася, імкліва развіваецца індустрыя прыватнай адукацыі. Падтрымка бацькоў навучання дзяцей спрыяе актыўнаму пашырэнню гэтай індустрыі. Пазакласныя заняткі ўключаюць розныя групы па інтарэсам, якія сфарміравалі гэты сегмент рынку ў аб’ёме 433 млрд. юаняў. Паводле прагнозу кансалтынгавай кампаніі Frost & Sullivan, у наступным годзе гэты паказчык дасягне 500 млрд. юаняў.

Паводле дадзеных кансалтынгавых кампаній, у 2018 годзе маштаб анлайн-адукацыі склаў 251,7 млрд. юаняў, да 2020 года гэты аб’ём дасягне 380,7 млрд. юаняў. Па падліках кампаній індустрыі, выдаткі на адукацыю складаюць 20 −50% ад наяўных даходаў сем’яў. Пазашкольныя заняткі сталі ўжо важнай часткай у штодзённым раскладзе дзяцей, асабліва з сем’яў сярэдняга класа. Пазакласныя заняткі маюць на ўвазе пад сабой ўрокі музыкі, англійскай мовы і падрыхтоўчыя курсы.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».