Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Нацыяй, якая больш за іншыя падарожнічае па свеце, сталі жыхары Злучанага Каралеўства. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (ІATA).


Паводле звестак асацыяцыі, каля 126 мільёнаў грамадзян Вялікабрытаніі (8,6 % усіх пасажыраў у свеце) накіроўваліся ў замежныя паездкі самалётам. На другім месцы апынуліся амерыканцы — прыкладна 115 мільёнаў жыхароў ЗША (7,6 % усіх пасажыраў) падарожнічалі па паветры ў 2018 годзе. Трэцюю пазіцыю занялі кітайцы (97 мільёнаў падарожнікаў, 6,6 %), чацвёртую — немцы (94 мільёны падарожнікаў, 6,4 %), пятую — французы (каля 60 мільёнаў падарожнікаў, 4,1 %).


Невядомая жанчына скрала ўпрыгажэнні з парыжскай ювелірнай крамы, прыкінуўшыся жонкай дубайскага правіцеля, паведамляе lenta.ru.

У адну з люксавых ювелірных крам у Парыжы зайшлі дзве жанчыны. Адна з іх назвалася жонкай дубайскага шэйха, іншая была прадстаўлена як яе памочніца. Паводле слоў прадаўца, пакуль яны выбіралі ўпрыгажэнні, у буцік неаднаразова тэлефанавалі. У канцы жанчына выбрала каштоўнасці, склала іх у скрыню і паабяцала перавесці краме грошы за іх на наступны дзень. Пасля гэтага пасылку павінны былі адправіць на паказаны адрас. Аднак у абяцаны тэрмін грошы не прыйшлі, а супрацоўнікі знайшлі ў скрынцы замест упрыгажэнняў булённыя кубікі. Агульная сума выкрадзеных ювелірных вырабаў складае каля 1,3 мільёна еўра.


Жыхар амерыканскага штата Арэгон ледзь не страціў буйны выйгрыш у латарэю праз няўважлівасць унучкі, паведамляе партал UPІ.

94-гадовы Уільям Боўкер згадвае, як да яго ў госці зазірнула ўнучка і прапанавала праверыць яго латарэйны білет. «Яна вырашыла, што я ўдзельнічаў у розыгрышы Mega Mіllіon, і пачала абводзіць нумары, якія супадалі з іх выйгрышнай камбінацыяй, — тлумачыць амерыканец. — Але я купіў білет Game Megabucks. Пасля таго як яна скончыла, я вырашыў пераправерыць за ёй, і дзякуй богу. Я сарваў куш!» Боўкера збянтэжыла, што ў Game Megabucks была адна прызавая камбінацыя, у той час як яго ўнучка адзначыла на білеце зусім іншыя лічбы. Недаверлівасць прынесла амерыканцу 6,5 мільёна долараў. Пераможца вырашыў падзяліць выйграныя грошы паміж членамі сваёй сям'і, сказаўшы, што асабіста ў яго ўсё ёсць.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.