Вы тут

Пашыраны пералік устаноў адукацыі з ваеннымі кафедрамі


Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2019 года № 521 быў скарэктаваны пералік устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і вышэйшай адукацыі, у якіх ажыццяўляецца навучанне грамадзян на ваенных кафедрах або факультэтах. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы партал.


Пералік дапоўніў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт. Акрамя БДТУ ў пералік па-ранейшаму ўваходзяць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;  Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт; Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі, Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт; Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт; Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.