Цыклон, які сапсаваў надвор'е ў Беларусі ў чацвер, у пятніцу пакіне межы нашай тэрыторыі. Але аднастайнай сінаптычная абстаноўка ў прыканцы тыдня не будзе. Падрабязней пра яе расказалі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Такім чынам, у пятніцу раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткатэрміновыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень чакаецца ад 20 да 26 градусаў цяпла.
У суботу мы акажамся ў зоне павышанага атмасфернага ціску. Але з некаторымі асаблівасцямі — ноччу і раніцай па паўночным усходзе будзе выяўляцца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. А вось удзень да заходніх межаў наблізіцца атмасферны фронт. Таму там пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай чакаюцца слабыя туманы. Холадна не будзе — уначы ад 8 да 13, удзень — ад 21 да 27 цяпла.
Нядзеля разам з тым выдасца дажджлівая. Атмасферныя франты з Заходняй Еўропы прынясуць з сабой кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах не абыдзецца без навальніцы. Ноччу і раніцай таксама чакаюцца слабыя туманы. Уначы слупок тэрмометра не апусціцца ніжэй за 11—18 градусаў. Удзень жа будзе ад 20 да 26 са знакам «плюс».
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!