Вы тут

​Беларусь разлічвае на пастаўкі машынабудаўнічай прадукцыі на індыйскі рынак


У першую чаргу кар'ерных самазвалаў БелАЗ, а таксама электробусаў.


Фота: БелТА.

Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з ганаровымі консуламі Беларусі ў Бангладэш, Індыі, Непале і Шры-Ланцы, паведамляе БелТА.

«Сёлета намячаецца больш высокі ўзровень тавараабароту, чым летась», — сказаў Міхаіл Мясніковіч, звяртаючыся да ганаровых консулаў у Мумбаі і Колкаце. Паводле яго слоў, з індыйскім бокам рэалізуецца дастаткова шмат праектаў, разам з тым, як падкрэсліў парламентарый, «Беларусь разлічвае на актыўнае ўваходжанне машынабудаўнічай прадукцыі на індыйскі рынак».

Рэалізаваны першы этап праекта па аднаўленні нафтавых свідравін на радовішчах Індыі. «Па наяўных у мяне звестках, індыйскі бок высока ацэньвае гэтую частку сумеснага праекта», — адзначыў старшыня Савета Рэспублікі.

Асобна Міхаіл Мясніковіч спыніўся на пытаннях супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтычнай прамысловасці. Гаворка ідзе як пра закупку гатовых лекавых формаў і субстанцый, так і пра стварэнне сумесных кампаній па вытворчасці прэпаратаў.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў добрыя адносіны, якія склаліся ў Беларусі з Бангладэш. «Мы рэалізавалі вялікі праект па дарожна-будаўнічай тэхніцы на больш чым 50 мільёнаў долараў. Цяпер у рабоце кантракт на 17 мільёнаў, прапрацоўваецца яшчэ адзін на 100 мільёнаў долараў. Гэта ўсё машынабудаванне», — сказаў ён. Беларускі бок стварыў адпаведныя сэрвісныя цэнтры, склады запасных частак, прапрацаваў пытанні падрыхтоўкі кадраў — механікаў і рамонтнікаў.

Міхаіл Мясніковіч таксама выказаў упэўненасць у развіцці прадуктыўных адносін Беларусі са Шры-Ланкай і Непалам.

Як адзначыў ганаровы консул Беларусі ў Бангладэш Анірудха Кумар Рой, вялікія перспектывы для сумеснага супрацоўніцтва дзвюх краін бачацца ў галіне сельскай гаспадаркі, яе механізацыі, а таксама адукацыі.

Загаловак у газеце: Плён супрацоўніцтва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».