Вы тут

Генадзь Пальчык: Акадэмія кіравання рыхтуе адзінкавых спецыялістаў


Сёння ў Прэзідэнцкай акадэміі адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў залічэння абітурыентаў. З будучымі студэнтамі сустрэўся рэктар Акадэміі кіравання Генадзь Пальчык.


Фота БЕЛТА

— Акадэмія рыхтуе, вобразна кажучы, адзінкавых спецыялістаў: на бюджэт залічаны толькі 50 прававікоў-кіраўнікоў і ўсяго па 25 эканамістаў і айцішнікаў ў кіраўніцкай сферы. Прахадныя балы традыцыйна высокія, незалежна ад бюджэтнай або платнай форм навучання: у 2019 годзе на спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне і права» — 348 і 325 адпаведна, «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»- 338 і 245, «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі»- 341 і 264 балы«, — распавёў Генадзь Пальчык.

Спецыфіка набору ў навучальную ўстанову заключаецца ў тым, што студэнты Акадэміі асвойваюць тры спецыяльнасці: «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі», якія з’яўляюцца эксклюзіўнымі.

— У іх няма аналагаў у іншых установах вышэйшай адукацыі. З улікам пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач яны маюць выразна выяўлены практыка-арыентаваны складнік.

На аснове заключаных Акадэміяй кіравання дагавораў з зацікаўленымі арганізацыямі студэнты з першага курса атрымліваюць веды не толькі ў аўдыторыях, але, галоўнае — на інавацыйных пляцоўках, створаных, у тым ліку, у ААТ «МТЗ», Парку высокіх тэхналогій, навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк», «Белінвестбанку», Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, эканамічных судах г.Мінска і Мінскай вобласці, Нацыянальным агенцтве па турызме.

У гэтым годзе ў Інстытут кіраўніцкіх кадраў на першы курс для атрымання першай вышэйшай адукацыі залічана 180 чалавек.

Сярод студэнтаў, якія паступілі ў Акадэмію кіравання, многія дабіліся высокіх вынікаў пры атрыманні базавай сярэдняй адукацыі: 82 чалавекі з’яўляюцца выпускнікамі ліцэяў і гімназій, 66 скончылі школу з залатым медалём, 6 маюць стобальныя сертыфікаты па розных прадметах цэнтралізаванага тэставання, адзін абітурыент знаходзіцца ў банку даных адоранай моладзі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %. 

Грамадства

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

Самыя актыўныя і пазітыўныя шматдзетныя сем'і з усіх абласцей краіны сабраліся ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў.

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску.