Вы тут

У Мінпрацы прапісалі, як звяртацца па пенсію


З 4 жніўня ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 8 ліпеня 2019 г. № 35 «Аб парадку звароту па пенсію і арганізацыі работы і вядзення справаводства па прызначэнні і выплаце пенсій».


Як паведамляюць у ведамстве, гэтай пастановай зацверджана інструкцыя аб парадку звароту па пенсію і арганізацыі работы і вядзення адпаведнага справаводства. Па сваёй сутнасці гэты дакумент дэталёва рэгламентуе парадак арганізацыі работы па пенсійным забеспячэнні.

Так, што датычыцца звароту па пенсію, то агульны падыход — падача заявы і дакументаў, неабходных для прызначэння пенсіі ва ўпраўленне па сацыяльнай абароне па месцы жыхарства грамадзяніна: грамадзянам, якія працуюць, — праз работадаўцу, непрацуючым грамадзянам — непасрэдна імі самімі.

У дачыненні да асобных катэгорый грамадзян (непаўналетніх, недзеяздольных), якія не могуць непасрэдна самі звярнуцца па пенсію, заява і дакументы падаюцца іх упаўнаважаным прадстаўніком ва ўпраўленне па сацыяльнай абароне па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

  • Зварот па прызначэнне пенсіі можа ажыццяўляцца ў любы час пасля ўзнікнення права на пенсію без абмежавання нейкім тэрмінам.

Каб грамадзянін мог своечасова рэалізаваць сваё права на пенсійнае забеспячэнне, з'явілася правіла: пры супадзенні тэрміну звароту за пенсіяй, абумоўленага дасягненнем пенсійнага ўзросту і ўзнікненнем права на пенсію з выхаднымі днямі або дзяржаўнымі святамі і святочнымі днямі, абвешчанымі непрацоўнымі, заява аб прызначэнні пенсіі можа быць прынята напярэдадні гэтых дзён. Пры гэтым умова дасягнення пэўнага ўзросту лічыцца выкананай у дзень, адпаведны даце нараджэння.

Акрамя таго, як паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны, актуалізавана (фармалізавана) форма заявы аб прызначэнні пенсіі. У ёй павінны быць адлюстраваны звесткі пра асобу, якая звярнулася па пенсію асабіста альбо пра яе прадстаўніка, паказаны абраны спосаб атрымання пенсіі, указаны звесткі, якія могуць паўплываць на пенсійнае забеспячэнне (аб рабоце, атрыманні пенсіі, праходжанні службы, дзецях і да т. п.), падрабязны пералік акалічнасцяў, пра надыход якіх заяўнік абавязаны праінфармаваць орган, што ажыццяўляе пенсійнае забеспячэнне.

Пералік дакументаў, неабходных для прызначэння пенсій, спрошчаны, каб не было паўтораў (дублявання) адных і тых самых дакументаў у дачыненні да розных відаў пенсій.

Сярэдні памер прызначаных месячных пенсій у жніўні гэтага года склаў 432,27 рубля, сярэдні памер прызначаных пенсій па ўзросце — 446,84 рубля.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.