Вы тут

БРСМ даў старт рэспубліканскаму праекту «Моладзь — за ўраджай!»


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт рэспубліканскаму праекту «Моладзь — за ўраджай!»


Традыцыйна ён праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах краіны ў перыяд уборачнай кампаніі. Спаборніцтвы арганізуюцца сярод маладзёжных экіпажаў камбайнаў і маладых кіроўцаў, занятых на адвозцы збожжавых і зернебабовых культур. Пры кожным тэрытарыяльным камітэце БРСМ ствараюцца штабы, якія займаюцца пытаннямі, звязанымі з праектам і ўдзелам моладзі ва ўборачнай кампаніі.

Спаборніцтвы пройдуць у намінацыях «Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту» і «Малады кіроўца, што перавёз найбольшую колькасць збожжа». Пераможцамі стануць першыя экіпажы-тысячнікі і кіроўцы, якія занялі прызавыя месцы па выніках уборачнай кампаніі.

Тэхніку, на якой працуе моладзь, пазначаюць адмысловымі налепкамі «Маладзёжны экіпаж» і «Малады кіроўца». Ушанаванні лідараў з уручэннем пераможцам дыпломаў і вымпелаў праходзяць на палях. А іх бацькам накіроўваюць падзячныя лісты... Пераможцаў спаборніцтваў у кастрычніку запросяць на рэспубліканскі форум сельскай моладзі, дзе ўручаць каштоўныя падарункі.

Сачыць за ходам рэспубліканскага праекта «Моладзь — за ўраджай!» можна на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах БРСМ, а таксама ў групах маладзёжнай арганізацыі ў сацыяльных сетках пад хэштэгамі #молодежьзаурожай, #жатвабеларуси2019, #малаяродина.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Маладыя лідары жніва

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.