Вы тут

Студэнтамі БДУ сталі 85 стабальнікаў


У Беларускім дзяржаўным універсітэце падвялі вынікі прыёмнай кампаніі 2019 года.


Як паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта, на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені залічаны 5167 абітурыентаў. 

Сярод залічаных на дзённую бюджэтную форму навучання па выніках ЦТ 84% абітурыентаў набралі 300 балаў і вышэй. Гэты паказчык стаў найлепшым за апошнія чатыры гады (у 2016 годзе — 63%, 2017 годзе — 70,3% и 2018 годзе — 72,7%).

Усяго студэнтамі дзённай бюджэтнай формы навучання сталі 2130 чалавек. Конкурс па ўніверсітэце на бюджэт склаў 1,78 чалавека на месца.

Сярэдні бал залічаных па выніках ЦТ вырас да 329 балаў. Пры гэтым 72% спецыяльнасцяў на дзённай форме навучання, па якіх залічэнне ажыццяўлялася па выніках ЦТ, маюць прахадны бал больш за 300.

Выпускнікоў ліцэяў і гімназій сярод першакурснікаў 1135 чалавек.

Студэнтамі БДУ сталі 85 абітурыентаў, якія атрымалі на ЦТ стобальны вынік, што склала 26% ад агульнай колькасці стабальнікаў. З іх два абітуыренты маюць два сертыфіката найвышэйшай пробы.Найбольшая колькасць прадстаўленых у БДУ сертыфікатаў з максімальным балам — па матэматыцы ( 27). Таксама у прыёмную камісію было пададзена 13 стабальных сертыфіката па беларускай мове, 12 — па англійскай і гэтак далей. 

Абітурыентаў, якія скончылі сярэднюю школу з медалём або сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з дыпломам з адзнакай, — 609 (28,6% ад агульнай колькасці прынятых). Сярод першакурснікаў БДУ таксама 75 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд.

Нагадаем, што сёлета БДУ ўпершыню ажыццявіў набор у Сумесны беларуска-кітайскі інстытут БДУ і Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта (ДПУ). На спецыяльнасці «фізіка (напрамак — вытворчая дзейнасць)» прахадны бал склаў 322, а на спецыяльнасці «механіка і матэматычнае мадэляванне» — 305.

Сярод творчых спецыяльнасцяў самы высокі конкурс (па колькасці пададзеных заяў) склаўся на «дызайне» (напрамак — камунікатыўны дызайн) — 17 чалавек на месца. Самыя высокія прахадныя балы на прыродазнаўчых спецыяльнасцях былі зафіксаваны на «прыкладной інфарматыцы» — 364 (у 2018 годзе — 371); «інфарматыцы» — 353 (у 2018 годзе — 364); «хіміі лекавых злучэнняў» — 349 (у 2018 годзе — 356);

На дзённую платную форму навучання залічаны 1937 абітурыентаў. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 1,4 чалавека на месца. Сярод іх 180 чалавек скончылі сярэднюю школу альбо ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломамі з адзнакай. Больш як 300 балаў маюць амаль 45 працэнтаў залічаных на платную форму па выніках трох сертыфікатаў ЦТ.

На завочную платную форму залічаны 707 абітурыентаў. Сярэдні конкурс — 1,8 чалавека на месца.

Па хадайніцтве спартыўных федэрацый і саюзаў (у адпаведнасці з п.33 Правілаў прыёму) на апошнім пасяджэнні прыёмнай камісіі на платную форму былі залічаны 47 абітурыентаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.