Вы тут

Хлебаробы з паўднёвых раёнаў Міншчыны дапамагаюць калегам на жніве


У Мінскай вобласці хлебаробы паўднёвых раёнаў прыйшлі на дапамогу сваім калегам з Валожынскага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага і Барысаўскага раёнаў. Сюды перакінулі 75 збожжаўборачных камбайнаў і 12 аўтамабіляў, паведамляе прэс-служба Мінаблвыканкама.


— На ўчарашнюю раніцу ўбрана 67 % усіх плошчаў, намалочана 1187 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 34,7 цэнтнера з гектара, — кажа першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар. — Аднак надвор'е нас не радуе: у найбліжэйшыя дні зноў чакаюцца дажджы. Для выраўноўвання сітуацыі па зборы ўраджаю на палях было вырашана перакінуць тэхніку.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Клецкага, Слуцкага, Нясвіжскага і Стаўбцоўскага раёнаў не адмовілі сваім калегам па цэху ў дапамозе. За кожнай тэхнічнай адзінкай замацаваны камбайнер і яго памочнік.

— Усе мы робім адну агульную справу, таму ўзаемадапамога, вядома, неабходная. Стаўбцоўскі раён вылучыў дзевяць камбайнаў і тры аўтамабілі для адвозкі зерня ў Барысаўскім раёне. Там тэхніка будзе працаваць арыенціровачна тыдзень. На раніцу 6 жніўня ў Стаўбцоўскім раёне ўбрана 86 % збожжавых і зернебабовых культур, — канстатаваў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Стаўбцоўскага райвыканкама Сяргей Гаўрык.

— У нас працуюць пяці камбайнаў і пяць аўтамашын на адвозцы збожжа са Слуцкага раёна. Экіпажы дапамагаюць убіраць палі адкрытага акцыянернага таварыства «Смалявічы бройлер». Гэта добра, што ў Мінскай вобласці існуе такая практыка. Усё гэта робіцца прадумана і ўзважана, — падкрэсліў першы намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама Руслан Міхалевіч.

Па стане на 6 жніўня, у лідарах па агульным намалоце Нясвіжскі (125 359 тон), Слуцкі (100 527 тон), Капыльскі (97 792 тоны), Мінскі (80 201 тона), Клецкі (77 701 тона) раёны. На Нясвіжчыне ўраджайнасць — 60 цэнтнераў з гектара, у Дзяржынскім, Клецкім, Мінскім, Маладзечанскім раёнах адпаведна — 49, 48, 45, 42 цэнтнеры з гектара.

Усяго ў жніве бярэ ўдзел 2000 збожжаўборачных камбайнаў і столькі ж машын, задзейнічана 560 зернесушыльных комплексаў. Вобласць забяспечыць пастаўкі па дзяржзаказе 185 тысяч тон харчовага збожжа і 15 тысяч тон піваварнага ячменю.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Сітуацыя выраўноўваецца

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.