Вы тут

На 45-м міжнародным чэмпіянаце WorldSkіlls беларуская каманда выступіць у 33 кампетэнцыях


На 45-м міжнародным чэмпіянаце WorldSkіlls, які пройдзе з 22 па 27 жніўня ў Казані (Расія), беларуская каманда выступіць у 33 кампетэнцыях.


— Нашы ўдзельнікі прадэманструюць свае навыкі ў такіх кірунках, як тэхналогіі будаўніцтва, вытворчыя і інжынерныя тэхналогіі, інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, транспарт і лагістыка, сацыяльныя і персанальныя паслугі, творчыя прафесіі і мода, а таксама ў трох новых кампетэнцыях кірунку Future Skіlls (прафесіі будучыні), — расказаў журналістам рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый ГАЛУБОЎСКІ. — Таксама мы будзем прадстаўлены і на чэмпіянаце юніёраў WorldSkіlls Junіor. Агульны склад каманды, уключаючы удзельнікаў, экспертаў, перакладчыкаў, афіцыйных асоб, — 83 чалавекі.

Спаборніцтвы сярод маладых прафесіяналаў пройдуць у 56 конкурсных кампетэнцыях. На сённяшні дзень у міжнародным некамерцыйным руху WorldSkіlls Іnternatіonal удзельнічаюць 79 краін, на тэрыторыі якіх пражывае 70 % насельніцтва зямнога шара. У Казані свае нацыянальныя зборныя выставяць 63 краіны, усяго плануецца 1,5 тысячы ўдзельнікаў. Да падзеі прыцягнуты 2 тысячы экспертаў і больш за 2,5 тысячы валанцёраў. Дзелавая праграма чэмпіянату абяцае быць вельмі насычанай: у яго рамках пройдзе саміт міністраў адукацыі краін — удзельніц руху WorldSkіlls Іnternatіonal, міжнародная канферэнцыя «Навыкі для перамен», выстаўка WorldSkіlls Kazan 2019.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Экзамен для прафесійнай школы

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.