Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прызначыў парламенцкія выбары ў Беларусі на 7 і 17 лістапада


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы № 293 і № 294 аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Указамі прадугледжана, што Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізуе правядзенне выбараў і ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы павінны не пазней за 8 кастрычніка 2019 года правесці вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і забяспечыць выкананне іншых аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Савет Рэспублікі.

У сваю чаргу дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі павінны забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Савету Міністраў даручана забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне абодвух выбараў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні.

Указы ўступаюць у сілу з дня іх афіцыйнага апублікавання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».