Вы тут

Лукашэнка: Інтэнсіўнасць супрацоўніцтва з ЕІБ беспрэцэндэнтна


Прэзідэнт Беларусі сустрэўся прадстаўніком Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.


На сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЕІБ Вазілам Худакам кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка найперш падзякаваў госця за плённае супрацоўніцтва. «Я проста па-чалавечы павінен вам падзякаваць за тое супрацоўніцтва, якое ў нас з вамі ўсталявалася. Смею запэўніць, што інтэнсіўнасць гэтага супрацоўніцтва, той узровень, на які мы выйшлі, яны беспрэцэдэнтныя, — зауважыў беларускі лідар. — Пры гэтым праекты ў нас вельмі сур'ёзныя. Дзякуй і іншым банкам, якія суінвестарамі з'яўляюцца па гэтых праектах».

Аляксандр Лукашэнка пералічыў шэраг важных для нашай краіны кірункаў, па якіх Еўрапейскі інвестыцыйны банк ажыццяўляе крэдытаванне. Сярод іх: рэканструкцыя дарогі М-7/Е28 Мінск – Ашмяны – мяжа Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог), уключаючы рэканструкцыю самога прапускнога пункта на мяжы.  «Мы разумеем, што для Еўропы тысячакіламетровае акно праз Беларусь у Расію і Кітай надзвычай важнае, — сказаў Прэзідэнт. — І тое, што мы зараз з вамі робім у Беларусі – гэта не толькі для Беларусі або нейкай адной краіны. Гэта для ўсяго свету найважнейшая артэрыя».

Разам з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця ЕІБ фінансуе рэканструкцыю Мінскай ачышчальнай станцыі. У выніку ў 24 разы будзе зніжаны аб'ём вывазу і захавання асадку сточных водаў, снізяцца газавыя выкіды і забруджванне Свіслачы, а значыць больш чыстымі стануць Днепр і Чорнае мора. «Вы вельмі моцна дапамагаеце нам у пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, — сказаў Аляксандр Лукашэнка віцэ-прэзідэнту ЕІБ. —  Я чалавек ад прыроды, чалавек вясковы, таму для мяне гэта найважнейшы аспект».

Яшчэ адзін значны праект, які зараз ажыццяўляецца ў Беларусі сумесна з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, накіраваны на павышэнне эфектыўнасці і якасці камунальных паслуг. Размова ідзе пра рэканструкцыю і будаўніцтва аб'ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення.

Асабліва важным Прэзідэнт назваў супрацоўцтва, якоя прадугледжвае фінансаванне ЕІБ будаўніцтва і рэканструкцыі кацельных прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з забеспячэннем выкарыстання на іх драўлянага паліва. «У нас лесу агромная колькасць — 40 працэнтаў тэрыторыі, дроў хапае, а мы для ацяплення выкарыстоўваем часцей за ўсё прыродны газ, недзе яшчэ і нафтапрадукты. Гэта ненармальна. Дровы прападаюць, а мы не можам іх выкарыстоўваць у кацельных», — пракаментаваў сітуацыю Аляксандр Лукашэнка.

«Спадзяюся, што наша супрацоўніцтва будзе развівацца гэтакімі ж тэмпамі, мы знойдзем новыя кірункі, якія будуць выгадныя для вас і для Беларусі. Я гатовы быць гарантам, як і для іншых замежных банкаў. Мы заўсёды былі надзейным партнёрам і выконвалі свае абяцанні. Словам, будзем працаваць, і вы ўбачыце, наколькі мы надзейныя. Гісторыя наша зусім маленькая, але вельмі эфектыўная», — рэзюмаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Вазіл Худак адказаў, што столь плённае супрацоўніцтва банка з Беларуссю абумоўлена тым, што наша краіна дынамічна развіваецца і мае вельмі цікавыя магчымасці для прыкладання інвестыцый. «Інвестыцыі банка маюць доўгі прамежак – на 15-25 гадоў. Такія доўгія інвестыцыі можна ўкладаць толькі ў тыя краіны, дзе ёсць устойлівае развіццё, дзе ёсць аптымізм інвестараў у тым, што гэта краіна сапраўды будзе развівацца, што краіна стабільная. Гэта вельмі важна ў сённяшнім свеце, які поўны розных пагроз.  Хацеў бы і вам падзякаваць за тое, што ў такім кірунку краіну вядзец», — сказаў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.

Пазней для журналістаў ён дадаў: «У нас была вельмі добрая сустрэча з Прэзідэнтам – дзелавая і ў той жа час па-чалавечы цёплая. Сапраўды, Еўрапейскі інвестыцыйны банк вельмі актыўна развівае сваю дзейнасць у Белаурсі. За апошнія паўтара гады мы ўжо выдзелілі крэдытаў на 350 мільёнаў еўра. Да канца года павінны выйсці на паўмільярада. Такое дынамічнае развіццё звязана, як мінімум з двума рэчамі. Па-першае, Беларусь з'яўляецца  стабільнай краінай і ў палітычным, і ў эканамічным плане, што для інвестараў — гарантыя вяртання сродкаў і надзейнага іх укладання. Па-другое,  Беларусь з'яўляецца ключавой дзяржавай для  Еўрасаюза з пункту гледжання  Усходняга партнёрства  і развіцця еўрапейскіх інтарэсаў у гэтай прасторы. Роля Беларусі ў злучэнні Азіі і Еўропы для нас вельмі важная. Таму як развіццё інфраструктуры, дарогі, так і сфера энергетыкі, развіццё малага і сярэдняга бізнесу — гэта важна не толькі для банка, але для Еўрасаюза».

Датычна прапановы Міністэрства эканомікі Беларусі па адкрыццю прадстаўніцтва ЕІБ у нашай краіне Вазіл Худак сказаў: «Мы удзячныя за такую прапанову. Адкрыццё прадстаўніцтва – не лёгкае рашэнне, мы не маем іх у кожнай краіне, дзе працуем. Таму пра гэта трэба падумаць. Але, калі глядзець наперад, думаю, мы будзем штогод інвеставаць мінімум 200-300 мільёнаў еўра, таму гэта пытанне  сапраўды перспектыўнае».

Прадстаўнік  Еўрапейскага інвестыцыйнага банка таксама пацвердзіў, што да канца года каля 80 мільёнаў еўра будзе выдзелена на крэдытаванне малага і сярэдняга бізнесу ў Беларусі. «Мы  бачым гэты кірунак як вельмі перспетыўны і ўжо на вопыце тых крэытаў, якія былі выдзеленыя праз асноўныя банкі Беларусі, бачым, што попыт на гэты грошы вялікі, так што будзем працягваць».

Акцыянерны капітал Еўрапейскага інвестыцыйна банка ў памеры 243 мільярда еўра сфарміраваны акцыянерамі банка ў складзе 28 краін – членаў Еўрапейскага саюза. Місія банка – садезйнічанне дасягнення палітычных і эканамічных мэт Еўрапейскага саюза праз пашырэнне доступа да фінансавых рэсурсаў ў інвестыцыйных мэтах. Неабходнае для пачатку ажыццяўлення дзейнасці ЕІБ у Беларусі Рамачнае пагаднене было падпісана ў ліпеню 2017 года. 

Традыцыйна 90 працэнтаў ад ўсяго аб'ёма інвестыцый банка прыходзіцца на краіны ЕС. За межамі Еўрасаюза ЕІБ інвестуе ў краіны-кандыдаты па ўступленню ў ЕС, краіны Усходняга партнёрства, а таксама краіны Сярэднеземнамор'я, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Стратэгічныя мэты банка па-за Еўрапейскім саюзам канцэнтруюцца на чатырох ключавых кірунках: развіццё сацыяльнай і эканамічнай інфраструктуры; развіццё прыватнага сектара; папярэджанне змянення клімату; рэгіянальная інтэграцыя. Пры гэтым Еўрапейскі інвестыцыйны банк фінансуе не больш чым на 50 працэнтаў ад агульнага кошту праекта.

«ЕІБ афіцыйна не публікуе дадзеныя аб кошце фінансавання. Тым не менш, для суверэнных займаў кошт запазычання нават менш кошту  займаў МБРР (Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця – «Звязда»). У рамках першага падпісанага ў Беларусі Дагавора аб фінансаванні ў 2018 годзе па праекту «Рэканструкцыя Мінскай ачышчальнай станцыі» стаўка фарміравалася на падставе EURIBOR (Еўрапейскай міжбанкаўскай стаўцы прапановы  — «Звязда») плюс фіксаваны спрэд у памеры 0,596 %, пры гэтым агульны тэрмін пагашэння склаў 31 год», — праінфармаваў міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь  Дзмітрый Крутой.

Перспектыўнымі кірункамі для пашырэння супрацоўніцтва Беларусі з еўрапейскім інвестыцыйным банкам мінэканомікі называе рэалізацыю сумесных інфраструктурных праектаў, падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і адкрыццё прадстаўніцтва ЕІБ ў нашай краіне.

Цяпер сумесна з экспертамі ЕІБ прапрацоўваецца магчымасць рэалізацыі наступных інвестыцыйных праектаў: электрыфікацыя чыгуначных участкаў «Баранавічы – Лунінец – Сітніца» і «Калінкавічы – Сітніца» коштам каля 100 мільёнаў еўра; тэхнічная дапамога Міністэрству транспарта і камунікацый для распрацоўкі абгрунтавання інвестыцый у стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезда за кошт сродкаў Траставога фонту тэхнічнай падтрымцы Усходняга партнёрства; павышэнне энергаэфектыўнасці аб'ектаў аховы здароўя і сацыяльнай сферы; рэканструкцыя шэрагу энергетычных падстанцый; мадэрнізацыя Гомельскай ТЭЦ-2 і іншыя.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».