Вы тут

Унікальная электронная арт-інсталяцыя


У тэрмінале міжнароднага аэрапорта Шэньчжэня «Баань» з'явілася дрэва вышынёй 5 метраў з больш за 500 «мяккімі лісцямі», якія ўяўляюць сабой лёгкія, тонкія, гнуткія, яркія і выразныя экраны. 


Гэта ўнікальная электронная арт-інсталяцыя.  Гнуткія дысплеі ўяўляюць сабой экраны, якія могуць згінацца і складацца. З прадстаўленнем гэтай тэхналогіі кітайскай кампаніяй Royole ў 2018 годзе прадукцыя з наяўнасцю гнуткіх экранаў выйшла ў масавую вытворчасць.

 Па словах распрацоўніка кампаніі Royole, відэа і фота, якія транслююцца на экранах «дрэва» ў Шэньчжэньскім аэрапорце, можна загружаць і змяняць з дапамогай мабільнага дадатку, таксама ёсць магчымасць сінхранізаваць і спыняць малюнка.  Акрамя гэтага, некалькі дысплеяў можна аб'ядноўваць для паказу ролікаў і відэа аб прыродзе, надаваць трохмерны эфект атмасферы, ствараючы такія стэрэаскапічныя сцэны, як метэарытны дождж, а таксама дадаваць святочныя элементы. 

Гнуткія дысплеі на «дрэве» самастойна распрацаваны і зроблены кампаніяй Royole. Кожны экран створаны з больш за 20 млн. гнуткіх ультрадакладных прылад, мільёнаў гнуткіх інтэгральных сістэм і каля сотні мікрананаплёнак.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.