Вы тут

Захоп Мсціслаўскага замка і сярэднявечнае катаванне


Адразу пасля коннага міле клуб «Шатландская пяхота» запрасіў усіх на забаўкі жорсткія ды адчайныя. У паказальных адмысловых паядынках байцы клуба расказалі ды паказалі, як змагаліся і гінулі абаронцы радзімы. А танец-адпяванне паўшых перадаў атмасферу жальбы тых часоў. Пасля шатландцы паказалі яшчэ больш каларытнае відовішча. На адным з добраахвотнікаў з гледачоў яны апрабавалі розныя сярэднявечныя спосабы пакарання злачынцы, як гэта рабілася раней на плошчах.


Самае відовішчнае, хаця і вельмі хуткае дзейства — захоп замка — глечачы дачакаліся надвячоркам. Гэта было сапраўднае тэатралізаванае шоў, якое пачалося з танцаў у полі, якімі дзяўчаты адзначалі свята ўраджаю.

Тут наляцелі ворагі лютыя і павялі іх у палон. Абаронцы, як з гораду гэтую крыўду ўбачылі, дык выскачылі адразу на абарону, і пачалася сеча вялікая з нападаючымі. Дзяўчаты змаглі ўцячы ды прытуліцца ў замку. А тым часам на падмогу ворагам лучнікі азіятскія прыйшлі, і абаронцы замка адступілі за сцены.

Раптам набеглі шатландцы ды зруйнавалі абаронныя збудаванні перад замкам, пачаліся стрэлы, крыкі. Неўзабаве яшчэ тэўтонцы падыйшлі са сценабітнай прыладай. А каб пасеяць паніку ў горадзе, тэўтонскія рыцары яшчэ і падпалілі замчышча. Пасля баявым молатам праламілі вароты. І адчыніліся дзверы горада, і запалалі яго сцены. Мсцісаў жа з дрэва ўвесь быў, і пагроза над ім нямалая навісла. І засталося ў абаронцаў два выйсця: ці то рушыць на змаганне, ці застацца ў замчышчы ды згарэць. Усё ж сабраліся абаронцы і выйшлі на апошні бой у поле з ворагам. Ізноў завязалася сутычка вялікая, і перамаглі ўрэшце абаронцы, ды адагналі ворага ад сцен сваіх, а горад патушылі.

Дзеянне атрымалася даволі прыгожым і месцамі рэалістычным. Акрамя сапраўднага агню рыцары так паўваходзілі ў раж, што карысталіся мячамі з вялікім імпэтам. Некалькі даспехаў, што звалілася непадалёк ад мяне, ажно кавалкі зямлі ў паветра падкінулі, на такой хуткасці ляцелі.

— Шыкоўнае мерапрыемства, нам вельмі спадабаўся і турнір, і спаборніцтвы рыцарскія. Арганізатары свята расказваюць гісторыю, і гэта вельмі важна, асабліва для моладзі, якая такім чынам будзе пакрысе цікавіцца гісторыяй края, — лічаць Вольга і Любоў з Магілёва, якія трапілі на фестываль упершыню і былі ў поўным захапленні.

Фестываль скончыўся выступам фольк-гурта Стары Ольса і групы «Адамант» з Падмаскоўя. А вогненнае фэнтэзі-шоў «Dragon» і «StreamShow» і фаер-шоў тэатра агню «Магратэя» з феерверкамі і агнём сталі мастком эмоцый, па якому тыя, у каго яшчэ засталіся сілы, трапілі на сярэднявечную дыскатэку.

Што яшчэ было на фестывалі? Чытайце пра бугурты, танцы і турніры лучнікаў, і глядзіце больш фота. 

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.