Вы тут

Пасёлак з кітайскім каларытам пабудуюць на Міншчыне


Мінскую вобласць наведала дэлегацыя раёна Юйбэй кітайскага горада Чунцін. Падчас сустрэчы ў Мінаблвыканкаме было падпісана Пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве, якое прадугледжвае будаўніцтва пасёлка з чунцінскім каларытам у Беларусі.


Прататыпамі забудовы паслужаць сельскае жыллё культуры баюй горада Чунціна і архітэктурныя асаблівасці ўсходняй Сычуані. Паселішча, якое стане ўнікальнай пляцоўкай для ўзаемных абменаў, узвядзе кітайскі інвестар. Месца пад будаўніцтва яшчэ не выбрана. Цяпер інвестарам паказваюць магчымыя свабодныя пляцоўкі на выбар. Як адзначыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Мікалай Рагашчук, гэта прыблізна сто гектараў у Мінскім або Смалявіцкім раёне. Галоўная ўмова — каб аб'ект размяшчаўся непадалёку ад Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» і індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

У сваю чаргу, у раёне Чунціна з'явіцца пасёлак з беларускім каларытам. Яго створаць кітайскія інвестары. Гэта будзе асаблівы і адзіны беларускі турыстычны комплекс у Кітаі. У якасці аналагаў забудовы і ландшафтных мадэляў выкарыстоўваюцца архітэктурныя аб'екты Мінскай вобласці. Тут будуць ажыццяўляцца турызм, гандаль і культурныя абмены.

Кітайскі бок запэўніў, што беларускі пасёлак у Чунціне з'явіцца праз паўтара года, і выказаў спадзяванне, што і з кітайскім паселішчам на Міншчыне не будзе затрымак.

Пасля афіцыйнай часткі замежныя госці наведалі Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула», агракамбінат «Сноў».

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.