Вы тут

Прэзідэнт абмеркаваў з кіраўніцтвам урада актуальныя эканамічныя пытанні


На чарговую нараду па фінансавых, інвестыцыйных, знешнеэканамічных рашэннях Прэзідэнт запрасіў вышэйшыя службовыя асобы, кіраўніцтва сілавых структур, інтарэсы чыіх ведамстваў закранаюць разглядаемыя пытанні. Ад суразмоўцаў Прэзідэнт запатрабаваў не вузкаведамасных дакладаў, а абгрунтаванняў тых ці іншых палажэнняў і канкрэтных прапаноў.


«Гэта не пытанні, дзе трэба з нуля пачынаць і глыбока паглыбляцца ў сутнасць. Яны даўно вядомая, так ці інакш абмяркоўваюцца ў грамадстве і намі. Вельмі важна пачуць альтэрнатыўныя пазіцыі для прыняцця ўзважаных рашэнняў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, першы блок пытанняў на нарадзе ў Палацы Незалежнасці закранаў узаемаадносіны з Расіяй.

«Кіраўнік дзяржавы больш падрабязна праінфармаваў членаў урада аб перамовах, якія адбыліся ў Санкт-Пецярбургу, і даручыў ураду паскорыць працу над узгадненнем з Расійскай Федэрацыяй палажэнняў абноўленай праграмы дзеянняў. Усе першапачатковыя тэрміны, якія былі ўсталяваныя, павінны вытрымлівацца. Літаральна зараз урад пачынае адпрацоўку са сваімі калегамі ўсіх пакуль што няўзгодненных пытанняў па паглыбленай інтэграцыі», — адзначыў Сяргей Румас.

Ён нагадаў, што такіх пытанняў засталося некалькі, і пасля ўзгаднення праграмы дзеянняў павінны быць распрацованы дарожныя карты па сектарах. Іх прадставяць кіраўнікам дзяржаў сёлета ў лістападзе.

Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады членаў урада па рэалізацыі трох буйных інвестыцыйных праектаў.

Урад пацвердзіў свае абавязацельствы па ўводзе ў эксплуатацыю Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната ў другім паўгоддзі 2019 года. Па словах кіраўніка кабінета міністраў, цяпер прадпрыемства працуе ў рэжыме вопытнай эксплуатацыі з загрузкай каля 70 %, мае неблагую цанавую кан’юктуру, большасць прадукцыі адпраўляецца на экспарт. Да канца года прадпрыемства павінна выйсці на праектныя магутнасць.

На сённяшняй нарадзе разгледзелі і ход реалізацыі інвестпраектаў у сферы дрэваапрацоўкі ў Добрушы і Шклове.

«Гэтыя праекты кіраўнік дзяржавы папрасіў дапрацаваць у бліжэйшы час. Указы, якія прадугледжваюць іх рэалізацыю, павінны быць унесены ў Адміністрацыю цягам жніўня», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Сёння ў Палацы Незалежнасці абмяркоўвалася і пытанне пра пашырэнне тэрыторыі для безвізавага наведвання замежнымі грамадзянамі Беларусі. Прэзідэнт падпісаў Указ аб пашырэнні тэрыторый у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях: гэтыя меры будуць садзейнічаць развіццю турызма.

На нарадзе Прэзідэнта праінфармавалі пра станоўчую ролю, якую адыгралі папярэднія рашэнні па бязвізе. Пасля падпісання ўказа таксама чакаецца павелічэнне колькасці турыстаў. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даручыў міністэрству замежных спраў актывізаваць працу па рашэнні візавых пытанняў з Еўрасаюзам і Расіяй — прапановы будуць унесеныя ў бліжэйшы час.

Намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Дворнік далажыў Прэзідэнту аб ходзе ўборачнай кампаніі. На сёння ў Беларусі ўбрана 55 % плошчаў.

«Увогуле вынікі нашмат лепш за леташнія, але кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што не ва ўсіх раёнах аднолькава добрая сітуацыя. На жаль, надвор’е ўносіць карэктывы, ёсць і чалавечы фактар: не заўсёды арганізавана работа нашых гаспадарак. Таму кіраўнік дзяржавы даў адпаведнае даручэнне. Акрамя таго, ён заслухаў даклад пра ўсе праблемныя пытанні ўборачнай. Урад праінфармаваў пра сітуацыю з палівам, Прэзідэнт падтрымаў гэтыя прапановы. Усе неабходныя меры, каб уборка прайшла зладжана, літаральна сёння будуць прынятыя», — паведаміў прэм’ер-міністр.

Варвара Марозава

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».