Вы тут

Што звязвае Міншчыну і Узбекістан?


Больш як сорак прадстаўнікоў цэнтральнага рэгіёна прыняло ўдзел у І Форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.


Падчас пленарнага пасяджэння намеснік старшыні Мінаблвыканкама Мікалай Рагашчук расказаў аб міжрэгіянальных сувязях Міншчыны і Рэспублікі Узбекістан. Таксама было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сацыяльнай сферы паміж Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і хакіміятам Ташкенцкай вобласці. Паводле яго, бакі будуць абменьвацца вопытам і вучэбна-метадычнай дакументацыяй па арганізацыі навучальнага працэсу ва ўстановах адукацыі, праводзіць сумесныя канферэнцыі і семінары. Асаблівая ўвага — узаемадзеянню ў сферы аховы здароўя, абмену вопытам і павышэнню кваліфікацыі ўрачоў.

Бакі ўзялі на сябе абавязацельствы прымаць узгодненыя меры па стварэнні спрыяльных умоў для развіцця і ўмацавання кантактаў у сферы культуры, спорту і турызму. Тэрмін дзеяння пагаднення пяць гадоў.

Сапраўды, Міншчыну і Узбекістан звязвае цеснае сяброўства. Толькі летась узбекская дэлегацыя чатыры разы наведвала цэнтральны рэгіён. Беларусы двойчы здзейснілі візіты ў адказ, вынікам якіх сталі тры дакументы, што рэгламентуюць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Падчас сустрэчы, якая адбылася ў красавіку гэтага года ў Мінаблвыканкаме, падпісаны дагавор аб стварэнні сумеснага прадпрыемства, яго заснавальнікам з беларускага боку стала адкрытае акцыянернае таварыства «Здравушка-мілк».

Вынікам рэалізацыі двухбаковых дамоў стаў значны рост экспарту тавараў вытворцаў Мінскай вобласці ва Узбекістан. Калі ў 2018 годзе экспарт склаў 12,8 мільёна долараў, то сёлета толькі за чатыры месяцы — 10 мільёнаў. Ва Узбекістан экспартуюцца ў асноўным мяса і харчовыя субпрадукты з птушкі, прадукты перапрацоўкі нафты і медыцынскія прыборы. Імпартавала Міншчына баваўняную пражу, трыкатажнае палатно, свежы і сушаны вінаград.

Дададзім, што паміж Мінскай і Ташкенцкай абласцямі актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Напрыклад, Мінскі абласны краязнаўчы музей мае праекты з Дзяржаўным музеем гісторыі Узбекістана.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Сумесныя прадпрыемствы і абмен вопытам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.