Вы тут

Тры нагоды ўключыць тэлевізар


Рок

У найбліжэйшую суботу аэрадром Баравая прыме чарговы, ужо дванаццаты па ліку, фестываль «Рок за Баброў». Сёлета ў яго праграме нямала гучных і папулярных сярод моладзі імёнаў, пачынаючы ад вядучых — кампанію нязменнаму Аляксандру Памідораву складзе адзін з самых уплывовых блогераў Рунета, журналіст Юрый Дудзь. На сцэне наведвальнікі ўбачаць 12 выканаўцаў і калектываў: «Мумій Троль», «Ляпіс-98», Манетачку, Басту, Lіttle Bіg, «Дай Дарогу» і іншых.

Для тых, хто не трапіць на фэст асабіста, добрая навіна: музычны марафон працягласцю дванаццаць гадзін запіша Белтэлерадыёкампанія. Вядучыя маладзёжнага тэлепраекта «Пін_Код» у выязной студыі пагутараць з удзельнікамі і гасцямі фестывалю і будуць трымаць гледачоў у курсе падзей у фармаце стрыма — відэаролікаў на афіцыйных старонках праекта і тэлеканала ў сацыяльных сетках УКантакце і Іnstagram. А ўжо 4 жніўня «Беларусь 2» прапануе сваёй аўдыторыі першую трохгадзінную праграму «Рок за Баброў», якая распачне цыкл вялікіх нядзельных канцэртаў у вячэрнім эфіры.

Балет

А вось гледачоў сацыякультурнага канала «Беларусь 3» у жніўні кожную нядзелю чакаюць «Балетныя гісторыі» — серыя праграм, у якіх будуць прадстаўлены чатыры балетныя пастаноўкі Вялікага тэатра Беларусі.

Адкрые «Балетныя гісторыі» маштабны нацыянальны праект «Анастасія» Вячаслава Кузняцова, пастаўлены паводле сапраўдных гістарычных падзей і жыцця вядомай князёўны Анастасіі Слуцкай, але пры гэтым адрозны ад ранейшай кінаверсіі. 11 жніўня тэлеканал пакажа ўвасабленне адвечнай шэкспіраўскай трагедыі «Рамэа і Джульета» — балет Сяргея Пракоф'ева ў новай аўтарскай рэдакцыі народнага артыста Беларусі Валянціна Елізар'ева. Яшчэ праз тыдзень, 18 жніўня, у тэлеэфіры ажывуць старадаўнія славянскія летапісы часу князёў Вітаўта і Ягайлы — балетную эстафету падхопіць нацыянальны балет Вячаслава Кузняцова «Вітаўт». А завершыць цыкл 25 жніўня канцэрт навучэнцаў і выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа — балет «Шлях да мары».

Кіно

Дакладней, новы стары серыял «Экспрапрыятар». Новы — бо вытворчасць яго, за якую ўзяліся, між іншым, мэтры расійскага кіно Уладзімір Краснапольскі і Валерый Ускоў, была завершаная толькі летась, а тэлевізійная прэм'ера адбудзецца 5 жніўня на АНТ. Стары — бо падзеі 16-серыйнага крымінальнага серыяла пачынаюцца з 1941 года, а сама гісторыя з'яўляецца прыквелам (г. зн. папярэднікам па храналогіі і сюжэце) знакамітага серыяла 2000-х «Бандыцкі Пецярбург», які ў сваю чаргу з'яўляўся экранізацыяй твораў Андрэя Канстанцінава.

Кінагісторыя «Экспрапрыятар» (другая назва — «Юнацтва Барона») прысвечана юнацкім гадам аднаго з галоўных герояў «Бандыцкага Пецярбурга» — знакамітага злодзея-рэцыдывіста, «экспрапрыятара нарабаваных каштоўнасцяў» Юркі Барона. Уласна, прыквел, які ахоплівае амаль 40 гадоў, якраз і паказвае, як час і людзі абышліся з хлопчыкам з інтэлігентнай прафесарскай сям'і, чаму ён, перажыўшы блакаду, партызанскі атрад і фронт, упершыню трапляе ў турму і прымае рашэнне стаць крымінальным аўтарытэтам. Галоўнага героя, дарэчы, іграюць адразу трое акцёраў: Арцём Шафер — Юрку ў дзяцінстве, Павел Мелянчук — у маладосці, Арцём Ткачэнка — дарослага Барона.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

Хоць толькі збіраюцца выйсці на рынак працы.

Калейдаскоп

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Гэта — недарагі адносна іншых курортаў адпачынак.

Грамадства

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Ці сапраўды ў акваторыі сучаснага горада можна ўбачыць і нават праплыць на парусніку вікінгаў?

Грамадства

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Асаблівыя, як усе».