Вы тут

Бюст Алішэра Наваі адкрылі на вул. Свярдлова ў Мінску


Сярод мноства мерапрыемстваў праграмы І Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана адно было прысвечанае сусветна вядомаму сыну Узбекістана паэту і гуманісту Алішэру Наваі. У XV стагоддзі ўзышла зорка Наваі на небасхіл сусветнай культуры. Ён застаўся ў гісторыі як асветнік, выдатны дзяржаўны дзеяч, сябра вучоных і мастакоў, аўтар збору з пяці паэм і трох тысяч лірычных вершаў, характэрных для паэзіі Блізкага і Сярэдняга Усходу.


Бюст Алішэра Наваі ўрачыста адкрылі ў скверы на адной з цэнтральных вуліц Мінска ў прысутнасці мноства мінчан і замежных гасцей сталіцы. Да новага помніка былі ўскладзены жывыя кветкі.

— Ён быў не толькі паэтам, але і вялікім гуманістам, — зазначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна, — яго працы перакладзены на многія мовы свету. Сваёй глыбокай філасофіяй, разнастайнасцю вобразаў ён і сёння прыцягвае мноства людзей да сваіх твораў. Можна смела сказаць, што гэта спадчына ўсяго чалавецтва.

— Алішэр Наваі займае асобае месца ў сэрцы кожнага ўзбека, — дадаў першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Узбекістана Садык Сафаеў, — яго творчасць пакінула незнікаючы след у культуры нашага народа. З непераўзыдзенай паэтычнай сілай ён уславіў найлепшыя якасці, пачуцці чалавека, любоў да сваёй радзімы і народа, роднай мовы.

Творы беларускіх і ўзбекскіх кампазітараў, якія прагучалі ў час урачыстасці, сталі сімвалічным музычным афармленнем цырымоніі адкрыцця помніка. Прыкладам неўміручасці паэтычных твораў Алішэра Наваі прагучаў адзін з яго вершаў, перакладзены на беларускую мову Уладзімірам Дубоўкай.

Народы Беларусі і Узбекістана аб'ядноўвае высокае пачуццё павагі да роднай мовы. Пацвярджэннем гэтаму — адкрыццё летась у сталіцы Узбекістана бюста аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і літаратуры Якуба Коласа, чыя творчасць непарыўна звязаная з узбекскай зямлёй.

Спадчына, пакінутая чалавецтву геніяльным паэтам Усхода Алішэрам Наваі, і сёння застаецца актуальнай для кожнага з нас. Яна — сведчанне духоўнага адзінства і непарыўнай дружбы нашых народаў.

Яўген Пясецкі, фота аўтара

Загаловак у газеце: Зорка Наваі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».