Вы тут

За апошнія два гады Беларусь і Узбекістан зрабілі больш, чым за папярэднія 25


За апошнія два гады Беларусь і Узбекістан зрабілі больш, чым за папярэднія 25.


Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прэзідэнтам Узбекістана ў Палацы Незалежнасці

«Мы з вамі цалкам перавярнулі наші адносіны — увогуле. Ды і пераварочваць асабліва не было чаго, трэба было проста зноў іх ствараць. І за два гады мы зрабілі, на шчасце, нашмат больш, чым у папярэднія дваццаць пяць», — выказаў меркаванне Прэзідэнт Беларусі. 

Ён упэўнены: магчымасцяў у Беларусі і Узбекістана нашмат больш, чым 160, 170, нават 200 мільёнаў долараў тавараабароту. Напярэдадні прэзідэнты абмеркавалі знешнепалітычныя становішчы сваіх краін у прыватным парадку і адшукалі падобныя тэндэнцыі. Узбекістан знаходзіцца ў сярэдзіне Цэнтральнай Азіі, Беларусь — у цэнтры Еўропы, з чым звязаныя аднолькавыя і перавагі, і праблемы.

«Але галоўнае, ваша ініцыятыва рэгіёны завязаць у супрацоўніцтве — гэта, напэўна, самая „фішка“ гэтага візіту. Наша справа — адкрыць дарогу. Мы яе адкрылі. Па гэтай дарозе павінны пайсці тыя, хто мусіць выконваць нашы рашэнні і рэалізоўваць дарожную карту», — падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнты дамовіліся аб рэгулярным абмене візітамі і кантролі ажыццяўлення плану развіцця двухбаковых адносін. Сёння Аляксяндр Лукашэнка прапанаваў шчыра абмеркаваць не толькі поспехі ў рэалізацыі мерапрыемстваў дарожнай карты, але і вызначыць пытанні, над якімі трэба працаваць.

«Хачу, каб вы ведалі, яшчэ раз падкрэсліваю: няма закрытых тэмаў у Беларусі, няма пытанняў, якія мы маглі б не вырашыць. Мы можам вырашыць любыя пытанні. Нашыя эканомікі не перасякаюцца, мы ўзаемадапаўняльныя. Усё, што мы вырабляем, патрэбна ва Узбекістане, усё, што вы вырабляеце, патрэбна нам», — перакананы Аляксяндр Лукашэнка.

Ён паведаміў аб гатоўнасці Беларусі далучыцца да прамысловай і сельскагаспадарчай рэвалюцыі, якую пачаў Узбекістан. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: Беларусь там будзе не лішняй і ў гэтай рэвалюцыі сваё месца знойдзе.

Шаўкат Мірзіёеў згадзіўся, што ўсё зробленае за чвэрць стагоддзя набыло новае напаўненне ва ўсіх сферах пасля гістарычнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан. Гэта адчуваюць абодва народы, адзначыў прэзідэнт Узбекістана.

Што да тавараабароту паміж нашымі краінамі, ён бачыць магчымасці нарасціць яго ў разы — для гэтага маюцца ўсе асновы. Галоўнае, на думку Шаўката Мірзіёева, што пачалі сустракацца рэгіёны.

«Ім не трэба перашкаджаць, ім трэба дапамагаць, адкрыць дарогу. Вы правільна адзначылі, што мы добрую базу стварылі ўзаемных стасункаў. І гэты візіт — добрая пляцоўка прайсці па тых кропках росту, дзе ёсць перспектывы супрацоўніцтва», — адзначыў кіраўнік сярэдняазіяцкай краіны.

Ён назірае вялікае жаданне супрацоўніцтва абедзвюх краін ва ўсіх галінах і патрэбу ў кааперацыі.

«Трэба часцей сустракацца, каб было меней папер, а болей вынікаў. Асабліва ў апошнія два гады актуальны культурна-гуманітарны складальнік», — падкрэсліў Шаўкат Мірзіёеў. Ён асобна падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за адкрыццё помніка Алішэру Наваі ў Мінску.

«Гэта вялікая падзея для ўзбекскага народа. Падчас урачыстасці гучалі вершы нашага паэта на беларускай мове. Канешне, народ Узбекістана, наша грамадскасць гэта ўспрыняла абсалютна па-іншаму», — прызнаўся высокі госць.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.