Вы тут

Сорак восем малодшых лейтэнантаў міліцыі


Заступілі ў апошні дзень ліпеня на свае пасты ў сталічнай міліцыі. Ім уручылі табельную зброю і службовыя пасведчанні.


Сёння для вас урачысты дзень, — адзначыў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў.  Вы ўліваецеся ў падраздзяленні сталічнай міліцыі. Хачу сказаць колькі слоў пра вашу будучую службу. Нагрузка тут самая высокая ў краіне. У нас праходзіць шмат масавых мерапрыемстваў, у тым ліку і спартыўных. Тыя супрацоўнікі, якія прайшлі гэтую школу, могуць працаваць паўсюль. Пераважна з іх і камплектуецца цэнтральны апарат МУС.

Месца для ўрачыстага рытуалу было выбрана сімвалічнае — каля помніка міліцыянерам, якія загінулі ў мірны час пры выкананні службовых абавязкаў.

— Ён тут праводзіцца ўпершыню, — зазначыў Іван Кубракоў. — У гэтым месцы знаходзіцца помнік нашым калегам, якія навек засталіся ў страі. Мы шануем памяць пра іх. І новыя супрацоўнікі мусяць выхоўвацца на гэтых ідэалах. Што да службовай падрыхтоўкі, то яна ўдасканальваецца год ад году. Нашы супрацоўнікі, якія маюць вялікі досвед практычнай работы, выязджаюць у навучальныя ўстановы, дзе праводзяць заняткі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?