Вы тут

Рэстаўрацыйныя работы Косаўскага палацава-паркавага ансамбля плануюць завяршыць у 2020 годзе


Рэстаўрацыйныя работы Косаўскага палацава-паркавага ансамбля плануюць завяршыць у 2020 годзе.


Аб гэтым, перадае карэспандэнт БелТА, заявіў начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Панасюк.

«Ключавымі аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны, на якіх вядуцца аднаўленчыя работы, на гэты момант з'яўляюцца Косаўскі палацава-паркавы ансамбль і палацавы комплекс Сапегаў у Ружанах, уключаныя ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму, — сказаў начальнік упраўлення. — Рэстаўрацыя Косаўскага ансамбля пачалася ў 2008 годзе. Праведзена вялікая работа па захаванні гэтага аварыйнага аб'екта. Фінансаванне прадугледжвае Br5,1 млн. Плануецца стварэнне музейнай экспазіцыі, шматфункцыянальных памяшканняў для правядзення розных мерапрыемстваў. Завяршэнне работ на аб'екце запланавана на 2020 год». Сяргей Панасюк адзначыў, што не менш важным аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны з'яўляецца палацава-паркавы комплекс Сапегаў, дзе неабходна правесці рэстаўрацыю і кансервацыю аб'ектаў ансамбля. «Для стварэння знакавага для Беларусі турыстычнага кластара Косава-Ружаны неабходна стварэнне развітой інфраструктуры як транспартнай, так і абслуговай, а таксама зацікаўленасць турыстычных фірм для папулярызацыі новых паслуг», — падкрэсліў ён.

Пры рэалізацыі распараджэння Прэзідэнта Беларусі аб падрыхтоўцы да святкавання тысячагоддзя Брэста вядуцца работы па капітальным рамонце будынка археалагічнага музея «Бярэсце». «У жніўні 2019 года работы будуць завершаны ў поўным аб'ёме. У бягучым годзе будзе ўдзелена ўвага папаўненню музейнай калекцыі, удасканаленню экспазіцый, а таксама ўкараненню новых форм у культурна-асветныя і адукацыйныя работы», — дадаў начальнік упраўлення.

Акрамя таго, ён нагадаў, што ў кастрычніку 2019 года ў Брэсце пройдзе ІV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі», у час якога будуць прадэманстраваны дасягненні музеяў рэспублікі. Бібліятэчныя ўстановы Брэсцкай вобласці маюць станоўчую дынаміку развіцця якасці паслуг. Паўсюдна вядзецца работа па фарміраванні інфармацыйнага патэнцыялу рэгіёна. Бібліятэкі вобласці актыўна ўкараняюць інфармацыйныя тэхналогіі.

Паводле слоў Сяргея Панасюка, рэалізацыя дзяржпраграмы «Культура Беларусі» на 2016—2020 гады дае магчымасць развіваць культурны патэнцыял вобласці, «брэндавыя рэгіянальныя прадукты і паслугі, заснаваныя на мясцовых культурных традыцыях, паляпшаць тэхнічны стан і прывабнасць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, тым самым павялічваючы турыстычны патэнцыял краіны».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.