Вы тут

Дасягнута дамоўленасць аб аказанні адвакацкай прававой падтрымкі прызыўнікам


Дамоўленасць аб аказанні адвакацкай прававой падтрымкі прызыўнікам і Міністэрству абароны па пытаннях вайсковай службы дасягнута паміж Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў (БРКА) і Міністэрствам абароны, паведаміў БелТА старшыня БРКА Віктар Чайчыц.


Адвакаты акажуць прававую дапамогу ў рабоце прызыўных камісій краіны, а таксама самім прызыўнікам. «Наша галоўная мэта — растлумачыць людзям неабходнасць выканання закона па пытаннях вайсковай службы, агарадзіць іх ад магчымых памылак і незаконных дзеянняў», — адзначыў Віктар Чайчыц.

Паводле яго слоў, у апошні час у краіне з'явілася нямала лжэюрыстаў, гатовых аказаць так званую дапамогу асобам прызыўнога ўзросту ў атрыманні адтэрміноўкі ад службы ў арміі ці ў тым, каб зусім пазбегнуць службы. Часцей за ўсё прапануюцца незаконныя спосабы, за якія потым прыйдзецца несці адказнасць самому прызыўніку. Адвакаты растлумачаць людзям, у якіх выпадках адтэрміноўка законная і якія наступствы могуць наступіць у выпадку парушэння закона.

Загаловак у газеце: Прававая падтрымка — прызыўнікам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?