Вы тут

Прэзідэнт азнаёміўся з рэалізацыяй праекта па арганізацыі высокатэхналагічнага аграпрамысловага комплексу


І працай Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі


Фота БЕЛТА

Стварэнне прадпрыемства заўтрашняга дня — такой мэце паслужыла прыняцце рашэння аб утварэнні Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Гэта нагадаў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы адпаведны даклад у Палацы Незалежнасці.

«Задача — вытворчасць і экспарт канкурэнтаздольнай на сусветным рынку прадукцыі аграпрамысловага комплексу, што ў выніку дазволіць мінімізаваць імпарт і максімальна скараціць колькасць пасрэднікаў унутры краіны. І мяне інфармавалі, што нібыта працэс пайшоў», — адзначыў Прэзідэнт.

Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, пад інвестыцыйны праект «Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу на 2016 —2032 гады» прыцягнуты крэдытныя сродкі Кітайскай Народнай Рэспублікі на даволі зручных умовах, закантрактавана абсталяванне вядучых сусветных брэндаў. Уводзіны ў эксплуатацыю мяркуюцца паэтапныя, як гэта практыкуецца паўсюдна. 

«І гэта абавязкова трэба рабіць, намацваючы аб’ёмы сыравіны, якія мы можам закупіць для гэтага прадпрыемства, — нямалыя аб’ёмы. Самае галоўнае — рэалізацыя гатовага прадукту. Таму нарошчваць вытворчасць трэба як мага паступова», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Па яго інфармацыі, да поўнага завяршэння будаўніцтва заводы, якія дзейнічаюць, ужо будуць выпускаць прадукцыю і прыносіць прыбытак. 

У наступным годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю комплексу камбікормавых заводаў і збожжасховішча, у 2021-м прадпрыемства запрацуе па ўсім тэхналагічным ланцужку. «Практычна Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя — пачатак развіцця ў нашай краіне біятэхналагічнай галіны. Што больш за ўсё мяне і прываблівае, — прызнаўся Прэзідэнт. — Высокія тэхналогіі — гэта не толькі ІТ-парк, касмічная тэхніка, атамная станцыя, але і біятэхналогіі. Праект наколькі важны, настолькі і складаны. Самае важнае пытанне (бо і сыравіна знойдзецца, і аб’ект пабудуецца), галоўнае — рэалізацыя гатовай прадукцыі. Як унутры краіны, так і за яе межамі. Цана пытання — эфектыўнасць нашай сельскагаспадарчай вытворчасці і перш за ўсё жывёлагадоўлі». 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: калі планавалі арганізаваць гэту вытворчасць, можа, і не ўсё разумелі. Але праз некалькі гадоў, уцягнуўшыся ў працэс будаўніцтва, шмат чаму навучыліся, можна бачыць ужо практычна ўсё: ад сыравіны да рэалізацыі гатовай прадукцыі.

«Але галоўнае паміж гэтым — кадры», — выказаў упэўненасць Прэзідэнт. Спецыялісты, якія будуць працаваць на прадпрыемстве, ужо навучаюцца за мяжой, даведваюцца пра новыя тэхналогіі, прагрэсіўную вытворчасць. Перспектыўнаму праекту патрабуецца і пастаяннае доўгатэрміновае суправаджэнне: да высокіх тэхналогій у сельскай гаспадарцы даручана далучыцца Нацыянальнай акадэміі навук, вышэйшым навучальным установам. А сістэма адукацыі павінна забяспечыць патрэбу ў кадрах праз мэтавую падрыхтоўку.
Прэзідэнт даручыў перш за ўсё ўжо сёння вывучыць сыравінныя зоны, пралічыць рынкі збыту і паклапаціцца пра якасць кармоў — не толькі «высокатэхналагічных», але і звычайных, нарыхтоўка якіх працягваецца зараз.

Як паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько, біятэхналогіі дапамогуць у вытворчасці збожжа, кансультацыйныя паслугі для вытворцаў малака і мяса. 

«Гэта высокатэхналагічны праект, дзе будуць вытварацца і амінакіслоты, і гатовыя камбікормы. Скарацім выдаткі на вытворчасць і тым самым павысім канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі. Гэта значныя крокі да імпартазамяшчэння», — растлумачыў міністр. 

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».