Вы тут

Біяразнастайнасць - залог выжывання на планеце Зямля


Фота Аляксандры Дзятлавай

Мёртвая драўніна ў лясах выконвае шмат экалагічных функцый. Яна дазваляе захоўваць біялагічную разнастайнасць і глебавую ўрадлівасць, абмяжоўвае колькасць шкоднікаў і хваробаў лесу. У той жа час не ўся мёртвая драўніна аднолькава карысная – свежыя бураломныя, сухастойныя і пашкоджаныя пажарам дрэвы часта засяляюцца небяспечнымі відамі стваловых шкоднікаў. Як знайсці баланс, колькі такой драўніны выдаляць з лесу і колькі яе пакідаць, – у матэрыяле Вольгі Пралюк “Мёртвая драўніна: “за” і “супраць”.

Маленькіх чырванавухіх чарапашак даволі часта можна ўбачыць у горадзе: іх прадаюць каля падземных пераходаў, на рынках і ў іншых папулярных месцах. Прыгожую, невялікую па памерах рэптылію часта выбіраюць у якасці хатняга гадаванца, не ведаючы пра яе біялагічныя асаблівасці. А праз некаторы час гаспадары ўжо шукаюць для жывёлы іншае месца жыхарства ці проста выкідваюць у натуральныя вадаёмы. Якія наступствы могуць мець такія ўчынкі і чаму небяспечна заводзіць экзота, не валодаючы поўнай інфармацыяй пра яго, чытайце ў матэрыяле “Чырванавухая пагроза” вядучага супрацоўніка НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Алега Барадзіна.

Які клас жывёл з’яўляецца самым шматлікім на тэрыторыі нашай краіны, ды і ва ўсім свеце? Што ўплывае на скарачэнне відаў флоры і фаўны? Ці знаходзяць вучоныя новыя месцы жыхарства здавалася б ужо зніклых прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні – у матэрыяле Вольгі Пралюк “Наш свет – гэта разнастайнасць у адзінстве”.

“Не пустазелле, а каштоўная сыравіна” – кажуць пра трыснёг настаўнікі і вучні сярэдняй школы №2 гарадскога пасёлка Зэльва Гродзенскай вобласці. Іх праект Znova паказвае, як можна выкарыстоўваць гэтую расліну і тым самым дапамагчы захаваць беларускія лясы і вадаёмы, скараціць колькасць пластыку, а таксама забяспечыць працай мясцовых жыхароў (аўтар – Кацярына Цітова).

У Беларусі шукаюць хамякоў, суслікаў і вавёрак-палятух, якія амаль зніклі з тэрыторыі нашай краіны. Ініцыятыву распачала прыродаахоўная грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” у межах праекту “Экаманіторынг”. Каб захаваць рэдкіх звяркоў, спецыялісты просяць дапамогі ва ўсіх неабыякавых. Як дапамагчы – ў матэрыяле Кацярыны Цітовай “Супергрызуны – сярод нас!”.

На старонках ліпеньскага нумара часопіса можна таксама прачытаць, якая каштоўная прадукцыя атрымліваецца пасля перапрацоўкі смецця на наваполацкім спецыялізаваным прадпрыемстве; якія праблемы для водных рэсурсаў нашай краіны нясе змена клімату; што такое “цыркулярная эканоміка”; чым збіраецца прывабіць турыстаў пасека ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі і шмат іншага.

Запрашаем вас адказаць на пытанні нашай чарговай апытанкі “Жыццё без пластыку”.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.