Вы тут

На тыдні будзе прахалодна і з невялікімі дажджамі


Надвор'е на гэтым тыдні, у адрозненне ад мінулага, чакаецца адносна роўнае. Спякоты не абяцаюць, зрэшты, як і вялікіх дажджоў. Падрабязней пра сінаптычную абстаноўку расказалі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Атмасферны фронт, які завітаў у нашу краіну ў панядзелак, у аўторак працягне выціскаць гарачае паветра на поўдзень. Таму па Брэсцкай вобласці яшчэ прыпячэ да 24—28 градусаў, але на астатняй тэрыторыі будзе прыкметна халадней: 17—23. Дажджы чакаюцца толькі на паўднёвым захадзе, дзе-нідзе з навальніцамі.

У сераду ўначы пахаладае да 5—12 градусаў. Ды і днём будуць непрывычныя для канца ліпеня плюс 14—21. Дажджы пройдуць у асобных раёнах па паўночным усходзе. Брэсцкай вобласці выпадзе шанц пагрэцца — там чакаецца да 25 цяпла.

А вось у канцы рабочага тыдня пачне паступова цяплець. Калі ў чацвер будзе 16—23 цяпла, то ўжо ў пятніцу — 18—25. Па Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца на пару градусаў болей. Месцамі пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай чакаюцца слабыя туманы.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».