Вы тут

Як спыніць захаванне другасных рэсурсаў на палігонах?


Як спыніць захаванне другасных рэсурсаў на палігонах і якасна арганізаваць збор смецця — гэтыя і іншыя пытанні разгледзелі ўдзельнікі калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Пад­час ка­ле­гіі Мінп­ры­ро­ды. Фота прэс-службы ведамства.

На працягу апошніх двух гадоў пытанні эксплуатацыі аб'ектаў захавання цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА) і недапушчэнне захавання на іх другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР) знаходзяцца ў зоне асаблівай увагі Мінпрыроды і яго тэрытарыяльных органаў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Вольга САЗОНАВА расказала, што ў першым паўгоддзі 2019 года Мінпрыроды праведзена больш за 4000 абследаванняў аб'ектаў захавання ЦКА. Было выяўлена 1252 факты захавання ДМР, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 499 вінаватых асоб (на 35 % больш, чым у аналагічны перыяд 2018 года), складзена 94 прадпісанні (амаль у тры разы больш, чым летась), выдадзена 387 рэкамендацый, накіравана 625 інфармацыйных лістоў аб устараненні выяўленых парушэнняў. Агульная сума накладзеных штрафаў за захаванне ДМР склала больш за 161 тысячу рублёў. Гэтая сума больш чым у два разы перавышае суму штрафаў, накладзеных у 2018 годзе за аналагічны перыяд.

Як адзначылі ўдзельнікі калегіі, арганізацыя збору адходаў і раздзялення іх па відах каля крыніцы ўтварэння, а таксама недапушчэнне захавання змяшаных ЦКА без іх сартавання на сённяшні дзень — галоўныя механізмы ў існуючай інфраструктуры сістэмы збору, нарыхтоўкі, вывазу і размяшчэння камунальных адходаў. Але пасля ўкаранення новых метадаў абыходжання з ЦКА, такіх як энергетычнае выкарыстанне, а таксама выкарыстанне арганічнага складніка, арганізацыя паасобнага збору адходаў можа быць перагледжана.

Для ўдасканалення дзеючага заканадаўства Мінпрыроды ўнесены шэраг змен у Закон «Аб абыходжанні з адходамі». Яны прадугледжваюць перадачу паўнамоцтваў Мінпрыроды сумесна з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі на зацвярджэнне тэхнічнага кодэкса ўстаноўленай практыкі абыходжання з камунальнымі адходамі; уключэнне ў схемы абыходжання з ЦКА парадку абыходжання з адходамі, што ўтвараюцца на тэрыторыі спажывецкіх кааператываў і садаводчых таварыстваў. Гэтыя і іншыя змены ўступаюць у сілу з 9 снежня 2019 года.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй ХУДЫК падкрэсліў, што неабходна прымаць кардынальныя меры па стварэнні для насельніцтва ўмоў для арганізацыі паасобнага збору адходаў, у тым ліку па відах другасных матэрыяльных рэсурсаў, выключыўшы захаванне апошніх на палігонах; прыняць вычарпальныя меры па рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных Нацыянальнай стратэгіяй па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года, а таксама па выкананні даручэнняў Прэзідэнта па пытаннях вымання другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адходаў і іх уцягвання ў гаспадарчы абарот.

Вераніка КОЛАСАВА

Загаловак у газеце: Падыходы да адходаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».