Вы тут

Працягваецца выстаўка «Спорт — гэта высокае мастацтва»


«Спорт — гэта высокае мастацтва» — такі тэзіс не выклікае сумневаў, і таму адпаведную назву мае выстаўка, якая праходзіць у сталічным Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, што па вуліцы Някрасава, 3. Экспазіцыя працягне сваю работу да 14 верасня. А ўжо сёння ў 18.30 яе можна паглядзець разам з куратарам Дзінай Даніловіч.


Што такое «калектыўнае цела»? Чаму вушы спартсменаў  сталі тэмай фотапраекта? Пра гэта сёння распавядзе куратар праекта Дзіна Даніловіч.

У міжнароднай выстаўцы прымаюць удзел фатографы і мастакі з 12 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі. Гасцям і жыхарам сталіцы прадстаўлена маштабная экспазіцыя архіўнага фота і сучасных фатаграфічных праектаў, плакатаў, відэазапісаў, скульптурных аб'ектаў, звесткі пра перформансы. Усе гэтыя матэрыялы даследуюць тэму спорту ў шырокім культуралагічным, гістарычным і сацыяльным кантэксце.

Зыходным пунктам экспазіцыі стала калекцыя архіўных фатаграфій і кіназапісаў са збору Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якая ілюструе асаблівасці культуры спартыўнага цела ў савецкі перыяд (1940—1970-я гады). Фотаздымкі і кінакадры спартыўных спаборніцтваў, усесаюзных спартакіяд, спартыўных парадаў, працэсу падрыхтоўкі і трэніроўкі атлетаў, партрэты выдатных спартсменаў таго часу з'яўляюцца дакументамі цэлай эпохі, калі культ здаровага, моцнага цела асацыяваўся з маладосцю і сілай краіны, а масавае захапленне спортам было часткай глабальнага працэсу выхавання «чалавека будучыні».

Трапіць на выстаўку можна па ўваходных білетах у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў.

Васіль КАРАБЛЁЎ

Загаловак у газеце: Спартыўны «чалавек будучыні»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».