Вы тут

Пад Браславам будуць шукаць рэшткі падвалаў сярэднявечнага манастыра


Пад Брас­ла­вам 1 жніў­ня пач­нуц­ца не зу­сім звы­чай­ныя ар­хеа­ла­гіч­ныя рас­коп­кі. Што тут дзіў­на­га, ска­жа­це вы — ле­та, як­раз са­мы се­зон для экс­пе­ды­цый. І яно бы­ло б так, ка­лі б пра­ект «Вост­раў Кляш­тар» не іні­цы­я­ва­лі са­мі мес­ці­чы — дак­лад­ней, не­ка­мер­цый­ная ар­га­ні­за­цыя Цэнтр рэ­гі­я­наль­на­га раз­віц­ця «Брас­лаў». Ідэю рас­ко­пак пад­тры­ма­лі ў На­цы­я­наль­ным пар­ку «Брас­лаў­скія азё­ры», на тэ­ры­то­рыі яко­га і раз­мя­шча­ец­ца вост­раў з рэшт­ка­мі ма­нас­ты­ра, што ста­яў тут у 1500-х.


Фо­та Цэнт­ра рэ­гі­я­наль­на­га раз­віц­ця «Брас­лаў».

На­огул, поў­ную за­га­дак гіс­то­рыю кляш­та­ра шмат да­сле­да­ва­лі на­ву­коў­цы. У пры­ват­нас­ці, у 1990-я га­ды рэшт­кі ма­нас­ты­ра і ар­хіў­ныя звест­кі пра яго вы­ву­чаў брас­лаў­ча­нін, гіс­то­рык Кан­стан­цін Шыд­лоў­скі. Пра­цяг­не яго ра­бо­ту су­час­ны вя­до­мы гіс­то­рык і ар­хе­о­лаг Мі­ка­лай Пла­він­скі, а да­па­мо­гуць у гэ­тым ва­лан­цё­ры, якіх, між ін­шым, на­бі­ралі па кон­кур­се. Жа­дан­не ў пра­мым сэн­се да­кра­нуц­ца да ўлас­най гіс­то­рыі вы­ка­за­лі 70 бе­ла­ру­саў. «Пас­ля пер­шых пуб­лі­ка­цый пра наш пра­ект трое су­так у мя­не лі­та­раль­на раз­ры­ваў­ся тэ­ле­фон, — пры­зна­ец­ца кі­раў­нік пра­ек­та «Вост­раў Кляш­тар» Але­на ШЭЎ­ЧЫК. — У ка­ман­ду пла­ну­ем ада­браць ка­ля 50 ча­ла­век, ка­лі спра­вім­ся фі­нан­са­ва. Як га­во­рыць Мі­ка­лай Пла­він­скі, вя­лі­кая коль­касць эн­ту­зі­яс­таў — гэ­та вель­мі доб­ра, бо да­зво­ліць не рас­цяг­нуць рас­коп­кі на шмат га­доў, а, спа­дзя­ём­ся, ужо сё­ле­та зра­біць важ­ныя зна­ход­кі».

Што, улас­на, шу­ка­юць у во­зе­ры і на вост­ра­ве? Пе­рад­усім рэшт­кі су­та­рэн­няў Пра­чыс­цен­ска­га ма­нас­ты­ра, які ста­яў тут у ча­сы Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га. Па­вод­ле пад­ан­ня, ме­на­ві­та на вост­ра­ве яго ўзвя­лі дзя­ку­ю­чы аб­ра­зу Бо­жай Ма­ці — яго знай­шлі на су­сед­няй, мен­шай вы­спе і пе­ра­нес­лі ў га­рад­скі кас­цёл. Але аб­раз знік і зноў з'я­віў­ся на вы­спе, і так трой­чы. Та­ды на вост­ра­ве і па­бу­да­ва­лі кляш­тар, а да аб­ра­за Бо­жай Ма­ці Ула­даль­ні­цы азё­раў, які лі­чыў­ся цу­да­дзей­ным, пры­яз­джа­лі па­лом­ні­кі з уся­го све­ту. (Пе­ра­ско­чыў­шы ў су­час­насць, за­ўва­жым, што дзе­сяць га­доў та­му, у 2009-м, аб­раз Ма­ці Бо­жай Брас­лаў­скай ура­чыс­та ка­ра­на­ва­лі — то-бок, з бла­сла­вен­ня Па­пы Рым­ска­га пры­зна­лі на най­вы­шэй­шым уз­роў­ні цу­да­твор­ныя яго ўлас­ці­вас­ці.)

Вя­до­ма, што спа­чат­ку ма­нас­тыр быў пра­ва­слаў­ны, а паз­ней стаў уні­яц­кі. Так­са­ма тут ста­я­лі жы­лыя бу­дын­кі для ма­на­хаў і зва­ні­ца. Ад­нак у 1832 го­дзе зда­рыў­ся моц­ны па­жар, які цал­кам зні­шчыў усе збу­да­ван­ні. Аца­леў толь­кі аб­раз, які знай­шлі на су­сед­нім вост­ра­ве Свя­тым, а вось зва­ны на­огул знік­лі і да­гэ­туль не зной­дзе­ны — мяс­цо­выя жы­ха­ры сцвяр­джа­юць, што ча­сам іх­ні гук чут­ны з-пад ва­ды. За­тое рэшт­кі ад­на­го з двух мас­тоў, што злу­ча­лі вост­раў і бе­раг, ва­да­ла­зы знай­шлі ле­тась.

— На жаль, ня­ма дак­лад­най ін­фар­ма­цыі, як вы­гля­даў кляш­тар, — за­зна­ча­юць у Цэнт­ры рэ­гі­я­наль­на­га раз­віц­ця «Брас­лаў». — Ад­нак на­ша ка­ман­да ўпэў­не­ная, што, ка­лі атры­ма­ец­ца ад­на­віць кляш­тар з усі­мі яго збу­да­ван­ня­мі і мос­там, гэ­та мес­ца ста­не ўні­каль­най ад­мет­нас­цю Брас­ла­ва, якое пры­цяг­не не толь­кі на­шых су­ай­чын­ні­каў, але і за­меж­ных ту­рыс­таў. Пы­тан­ні ад­наў­лен­ня ба­зі­лі­ян­скіх кляш­та­раў у Бе­ла­ру­сі з на­шай па­да­чы ар­хі­манд­рыт Сер­гій Га­ек ужо аб­мяр­коў­ваў на­ват у Ры­ме... А рас­коп­кі, якія ад­бу­дуц­ца на вост­ра­ве з 1 да 15 жніў­ня, да­па­мо­гуць удак­лад­ніць па­ме­ры ма­нас­ты­ра і мес­ца зна­хо­джан­ня асноў­ных збу­да­ван­няў — і ўжо на гэ­тай пад­ста­ве мож­на бу­дзе ства­рыць пра­ект да­лей­ша­га ад­наў­лен­ня кляш­та­ра.

Да­па­маг­чы ў рас­коп­ках на доб­ра­ах­вот­ных па­чат­ках га­то­выя два дай­вер­скія клу­бы, якія бу­дуць пра­ца­ваць пад ва­дой, так­са­ма ёсць спе­цы­я­ліс­ты, якія пра­вя­дуць по­шу­кі з ме­та­ла­шу­каль­ні­ка­мі. Праз краў­дфан­дын­га­выя пля­цоў­кі ка­ман­дзе ўда­ло­ся са­браць пэў­ную су­му гро­шай на арэн­ду не­аб­ход­на­га аб­ста­ля­ван­ня, ар­га­ні­за­цыю пра­жы­ван­ня і по­бы­ту ва­лан­цё­раў. Ад­нак ёсць і ня­вы­ра­ша­ныя пы­тан­ні — на­прык­лад, з транс­пар­там (да­ста­віць 50 ча­ла­век з Мін­ска ў Брас­лаў і на­зад — спра­ва ня­тан­ная) і на­ладж­ван­нем трох­ра­зо­ва­га хар­ча­ван­ня для ўдзель­ні­каў. Мож­на паў­дзель­ні­чаць у пра­ек­це фі­нан­са­ва аль­бо пра­па­на­ваць ін­шую пад­трым­ку Цэнт­ру рэ­гі­я­наль­на­га раз­віц­ця «Брас­лаў». Ар­га­ні­за­та­ры бу­дуць удзяч­ныя за лю­бую да­па­мо­гу, каб ад­ра­дзіць ра­зам част­ку на­шай агуль­най гіс­то­рыі.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.