Вы тут

Нявесту абсмяялі ў сеціве за скрупулёзную інструкцыю для гасцей


Карыстальнікі Facebook высмеялі інструкцыю для гасцей вяселля, якую напісала невядомая нявеста. На маштабныя ўказанні маладой звярнуў увагу таблоід The Sun.


Ліст на дзвюх старонках, адрасаваны гасцям, пачынаецца з выбачэнняў нявесты за тое, што яна доўга не паведамляла нікому падрабязнасцяў мерапрыемства. Паводле яе слоў, яны з жаніхом не чакаюць, што ўсе госці змогуць наведаць імпрэзу. «Цырымонія будзе запісана на відэа ў Facebook для прагляду падчас урачыстасці або ў любы час пасля яе», — заўважыла яна. Жанчына запатрабавала, каб усе запрошаныя апавясцілі яе пра сваё рашэнне: у адваротным выпадку, запэўнівала яна, нечаканых гасцей папросяць пакінуць мерапрыемства. Далей нявеста патлумачыла, што будзе апранута ў сукенку «ружовага колеру з дэталямі з ружовага золата», молячы гасцей не апранаць вопратку такіх колераў. Таксама яна падрабязна апісала пачастунак і папрасіла запрошаных прыйсці на вяселле сытымі. «Гэта невялікі прыём, так што ежы няшмат. Калі ласка, з'ешце што-небудзь перад прыездам», — заявіла яна.

Многія каментатары прыйшлі ў жах ад інструкцый нявесты і абсмяялі яе. Яны назвалі яе ліст «плынню свядомасці» і ўдакладнілі, што дзяўчына паводзіць сябе неадэкватна. «Адчуваю, што я заслугоўваю запрашэння на вяселле, выдаткаваўшы столькі часу, каб прачытаць гэты ліст», — адзначыў адзін з іх.

Аднак некаторыя карыстальнікі заўважылі, што жанчына відавочна вельмі хвалюецца за сваё вяселле. «Небарака адчувае стрэс і належыць да такога тыпу людзей, які не хоча прыносіць нязручнасці ўсім», — расчуліліся яны.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.