Вы тут

Прадстаўлены медалі Алімпійскіх гульняў 2020 года


За год да пачатку летняй Алімпіяды ў Токіа аргкамітэт прэзентаваў узнагароды.


Яны правільнай формы, выкананы ў лаканічным і мінімалістычным стылі. Дыяметр кожнага медаля складае 85 міліметраў, таўшчыня змяняецца ад 7,7 да 12,1 міліметра. Вага залатога медаля — 556 грамаў, сярэбранага — 550 грамаў, бронзавага — 450 грамаў.

Залаты медаль зроблены з чыстага серабра і пакрыты 6 грамамі золата. Сярэбраны медаль цалкам складаецца з чыстага серабра. Матэрыял бронзавага медаля — чырвоная латунь (95 % медзі і 5 % цынку). Для вырабу медалёў выкарыстоўваліся каштоўныя металы са старых смартфонаў, лічбавых камер і іншых электронных прылад. Улады Японіі наладзілі збор старых гаджэтаў, каб на працягу двух гадоў сабраць амаль восем тон металаў: каля 40 кілаграмаў золата, 4,9 тоны серабра і 2,9 тоны медзі. Алімпійскія гульні ў Японіі абяцаюць стаць не толькі самымі тэхналагічнымі, але і самымі экалагічнымі. Гульні Токіа-2020 пройдуць з 24 ліпеня да 9 жніўня.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».